Home
letters from the lost days [entries|archive|friends|userinfo]
belarusian psycho

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Dolphin, Рэактар [Nov. 8th, 2009|02:24 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Guano Apes - Kiss the dawn]

Нягледзячы на сьвінны грыпп і маленькую эпідэмію аддаю-халяўны-квіток-забірай (сыходзячую часам ад зусім нечаканых людзей), заля была поўная. Як і чакалася, слэм быў маленькім і трошкі дзіўным. Аднак атмасфэра стварался неверагодная. Усё ж Дэльфін умее ўплываць на мазгі.


Першая палова канцэрта была неверагоднай. Амаль адразу ж як я палез у натоўп пачалася нейкая вяласьць, чым і скончылася. Вяласьсь нават не выйшла на біс, ды й публіке, здаецца, той біс не асабліва быў патрэбны. Гэта трошкі сапсавала ўражаньне. Але у цэлым дэльфінчык і малюначкі на сцэне былі крутыя)

Раптам зіма. Зіма заўсёды навявае ўспаміны.
LinkLeave a comment

сацапытаньне [Nov. 8th, 2009|03:02 am]
[Tags|, ]
[Current Music |There Will Be Fireworks - We Sleep Through The Bombs]

Ты пойдзеш на Guano Apes у сьнежні?

тыц тыц
Link10 comments|Leave a comment

Muse - Ховет, Стакгольм [Oct. 29th, 2009|01:41 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |Kasabian - Fast Fuse]

Вось і паярталіся мы з нашага восеньскага трыпа) Як і чакалася, само падарожжа апынулася нашмат цікавейшым за канцэрт, але і ён не расчараваў. Ніколі не глядзеў жывых выступаў мьюсаў, але чуў пра іх феерычнае шоў. Зараз пабачыў ужывую. Набываючы квіткі ў жніўні на кастрычнік, мы атрымалі толькі седзячыя месцы, але я амаль не шкадую: у агромністым натоўпе на танцполе я наўрад ці б што ўбачыў) Праўда, на якім беларускім мерапрыемствы туды б маглі прадаць яшчэ квіткоў трыста - месца ж заставалася.


Разагравалі гледачоў дзіўнаватыя The Horrors, якія хоць і граюць даволі цікавую музыку, гучалі зусім страшна і балюча для вушэй і галавы. А вось Muse гучалі і выглядалі вельмі добра. Лазеры, экраны, што езьдзяць, музыкі па іх бегаюць) Шоў сапраўды было клясным, на такое варта схадзіць нават калі ты ня любіш такую музыку. Калі ў пачатку канцэрта музыкі падымаюцца над сцэнай на вялікіх кубах з экранамі пад гукі першай часткі сімфоніі з апошняга альбому, захапляе подых. Канешне, апошні альбом не паказаў нічога неверагоднага, згралі з яго ня ўсё й пару песьняў, якія мне не падабаюцца. Але было і шмат гітоў. Я жадаў зьняць на здымач УСЁ, але недзе пасьля New Born сеў акумулятар) Страшнаватай якасьці некалькі фотаў можна паглядзець пад катам )
Link1 comment|Leave a comment

весьці з палёў [Oct. 11th, 2009|02:29 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |I Love You But I've Chosen Darkness - We're Still the Weaker Sex]

6га лістапада ў Менску Дэльфін, 27га - Lumen, а 8га сьнежня ў Менску можа апынуцца Guano Apes (!!!!!), хоць я ў гэта і ня вельмі веру.

Год, канешне, яшчэ ня скончыўся, але падумалася, што ў пляне галоўных рэлізаў 2009ы стаўся правальным. Адні сыйшлі ў сінтэзатары, другіе ў марконтасьць. Arctic Monkeys, Dolores O'Riordan, Placebo, Marylin Manson, Muse, She Wants Revenge, можна шчэ ўзгадаць Сплін і Ляпіса Трубяцкога, а цяпер і Editors. Парадавалі мо толькі Franz Ferdinand, у агульным жа вартыя ўвагі новыя і не такія вядомыя назвы, кшталту Ghinzu і White Lies. Застаецца спадзявацца, што яны ў свой час ня скуксяцца, але тэндэнцыя відавочная.

Хачу іпод на 32гб..
Link2 comments|Leave a comment

cant stop growing old [Sep. 6th, 2009|04:19 pm]
[Tags|, , ]
[Current Music |Anti-Flag - If You Wanna Steal (You Better Learn How To Lie)]

Рок за Баброў апынуўся даволі вяленькім. Дождж, маленькая сцэна, адсутнасьць піва. Калі б я яшчэ пасьпеў на маўзэраў ці дзяцей) А так паглядзеў аднім вокам Цюбсаў, паслухаў безбілетаў і жморсаў (я б сапраўды жадаў паглядзець на тых, хто б паехаў у такі дождж глядзець на гэтых абодвух). Маштабы сапраўды нагадвалі дзіцячы ранішнік). Затое пад ОЕ прабіўся амаль пад самую сцэну: мой скіл натоўпапрацісканьня хутка дасягне неверагодных памераў. Гледачоў, на жаль, паставілі вельмі далёка. Увогуле дзіўна, чаму ўва ўсіх нармальных краінах ахоўваюць сцэну і сочаць за ўсім секюріці, якія ведаюць сваю працу і атрымліваюць за гэта грошы, а ў сінявокай усё і паўсюль аддаюць мянтам і ваякам, у якіх толькі зорачкі і да-каго-небудзь-дакалупацца ў галаве.


Асабліва і не чакаў, што Океан Ельзи будзе граць песмьні з першых альбомаў, таму вельмі й не расчараваўся.Аднак старога згралі таксама, часа у нейкіх дзіўных аранжыроўках. Можна ставіць птушачку ў любімых гуртах якіх я пабачыў ужывую) Вакарчук мілы, ужо старанькі і жудасна падобны на майго бацьку о_О.

Увогуле, старасьць - не радасьць...
Link3 comments|Leave a comment

Pukkelpop 2009 [Aug. 23rd, 2009|11:04 pm]
[Tags|, , ]
[Current Location |Germany, Essen]
[Current Music |Ghinzu - Cold Love]

Пакуль што самая вялікая музычная зьява ў маім жыцьці) Тры дні няспыннай музыкі, сьпякоты і агромністай колькасьці людзей. Я ўжо шкадую, што не паслухаў шмат чаго з лайнапу да фэсту, бо чуў вельмі шмат цікавага, я на шчэ шмат цікавага я не патрапіў з-за выступаў што перакрыжоўваліся: 8 сцэнаў ня жарты)


Ты хочаш асіліць мае ўражаньні )

Фэст завяршыўся акрабатычнымі нумарамі высока над тэрыторыяй пад гукі оперы і шыкоўным салютам, да якога нашым новагодаўскім расьці шчэ дзесятак гадоў) На шляху назад я заехаў у Брусэль, але баяўся не пасьпець дадому, таму нічога так і не паглядзеў. Хоць пабрадзіў па Аахэну. Вялікае падарожжа-2009, як амаль і лета 2009, скончылася. Буду чакаць фотак маіх спадарожнікаў (шмат афіцыйных можна паглядзець на сайце) і жадаць наступных фэстаў.
Link4 comments|Leave a comment

Mauzer + Sok, Шакаляд [May. 30th, 2009|10:11 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |Lumen - Беги]

Увесь час мяне не пакідала адчуваньне трэшовасьці таго, што адбываецца) Тое, што Sok - трэш, канешне, зразумела, але публіка на канцэрт усё роўна сабралася даволі страшнаватая. Ахоўнікі і адміністратаршы дыска-клюба ашалелымі вамчыма глядзелі на спробы той (ня вельмі эфектыўныя) зрабіць слэм, хлапцы скакалі са сцэны і біліся галавой аб падлогу, падлога была мокрая ад поту і заўсёды нехта падаў. Mauzer я даўно ня бачыў і, шчыра кажучы, ён мяне зусім не парадаваў. Што да стрынгаў Янкі, дык я ўвогуле прамаўчу. Пісалі б ужо другі дыск, пакуль народ на іх зусім не забыўся.

Ну, быў хоць які слэм. А ў [info]baza_minsk лёгка цаляць) Гэта быў апошні канцэрт за гэты насычаны месяц, і пакуль больш нічога не пляную. Трэба паглядзець, мо хто прыедзе ў працоўны нямецкі горад Эссэн і навакольле ў ліпені ці жніўні) На ROCK WERCHTER'09 аднаму ехаць страшна...
LinkLeave a comment

лишь одно навсегда останется неизменным [May. 29th, 2009|12:45 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Coma - Popołudnia bezkarnie cytrynowe]

Калі б хто здымаў пра маё жыцьцё артхаўсны фільм, адносіны з жанчынамі б пэўна былі неяк прывязаныя да канцэртаў Флёр, бо мне нават і бяз фільма гэта ўсё падаецца даволі псіхадэлічным.

Гурт быў бяз скрыпкі, флейты і розных іншых файных штук: Вольга спачатку пажартавала нешта наконт адтоку іх у іншы праект, а потым сказала, што тых ня выпусьцілі з Украіны. Выехаць з Украіны, маўляў, зараз каштуе вялікіх грошай. Мо з-за гэтага, а мо яшчэ з-за чаго, Вольга была нейкая злая і час ад часу адпускала жартачкі са сцэны наконт Юрыя Куклачова ды публікі. Мо я раней гэтага проста не заўважаў?)

Нягледзячы на гэта і жахлівы гук, канцэрт быў дакладна лепшы за папярэдні (калі, канешне, ня сьпісваць уражаньні ад канцэртаў на спадарожнікаў). Большая частка песень была новая, але вельмі файная. За што я люблю флёр, дык за тое, што часам яны выдаюць песьні пра даволі складаныя і непрыемныя сітуацыі. Часам нават страшна, што яны могуць быць пра цябе. Летам гурт будзе запісваць новы альбом і, мяркуючы па песьнях, ён будзе ня горш за "Эйфорию".

Тым часам, пакуль беларускі генафонд масава зьязджае ў сьвінны грып, Placebo раздае бясплатныя праслухоўваньні новага альбома і, думаю, на фанкісолсах яго ўжо рыпнулі.
Link1 comment|Leave a comment

BelaMusic 2009 [May. 24th, 2009|11:15 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |Marilyn Manson - I Want To Kill You Like They Do In The Movies]

Стаўся нечаканым працягам мокрых львоўскіх бадзяньняў. Ну, сапраўды, ніхто ж не чакаў, што гэта будзе неверагодна круты фэст?)


Трэба было б прыбраць натоўпы мянтоў, дождж праз кожныя паўгадзіны, дадаць піва і пазьмяняць палову выступоўцаў. Мянтоў было столькі, што які МФ мог бы ўчора спакойна мітынгаваць хоць пасярод праспекту, а Ялфімаў быў ужо не такі страшны ў параўнаньні з рознымі Rastop Power Trio і Палацамі) Ну і канешне сасіскі ў цесьце!

Аднак для Менску такое мерапрыемства, тым больш за такія грошы (калі вы бачылі ў нас квіткі за 20к? плюс шмат народу нарыла бясплатных), - вельмі крута і незвычайна. Пад канец усе ўжо скакалі нават пад J:Морс) Больш за ўсё запомніліся Детидетей, якія, здаецца, будуць на Басах (о____О), і Neuro Dubel, на якіх ніхто са мной ня хоча ісьці, і слэм пад якіх, праўда, народ неяк ня вельмі адэкватна ўспрымаў. Шмат добрых фотак можна паглядзець тут ці тут.

Дождж, старыя і вельмі старыя знаёмыя, безвыніковыя спробы вырвацца за агароджу да закапанага піўка.. Спрабую сарваным і балючым горлам зьесьці хоць што-небудзь.
Link4 comments|Leave a comment

Lumen і ўсе-ўсе-ўсе [May. 21st, 2009|01:46 am]
[Tags|, ]
[Current Music |Психея - Звезда в звезде]

Канцэрт Lumen быў звычайным. Было звычайна класна, хлопцы адыгралі звычайна крута, народу было звычайна не прабіцца. У прынцыпе, гэтак нават не цікава) Гурт трымае ўзровень, і нават новы альбом мне ўжо падабецца больш за папярэдні. Шкада, праўда, што акрамя яго зграць пасьпелі ня так шмат. Можна, было, канешне, пайсьці і на другі дзень (дарэчы, як часта ў нас бываюць такія двайныя канцэрты?), але з коштамі на квіткі і новай "лесьвічнай" модай іх прадаваць гэта было нерэальна. І я так і не зразумеў, куды зьнікла з этэру TV NO MORE)


Больш лахматых Тэмаў можна паглядзець тут. Увогуле, праўда, пачынаю думаць, што ў слэме мне няшмат чаго лавіць, а стоячы ля бара я магу толькі напівацца і думаць. Ну, ці тупіць у відэашэраг, што музыкі ў рэактары ўзялі моду круціць)

Тут Coldplay раздае альбом, тут можна спампаваць бясплатны трэк вакаліста Interpol, недзе ў інэце ўжо ляжыць новы альбом Marilyn Mansona, 29га траўня MAUZER, а на BelaMusic будзе выступаць Пеця Ялфімаў. Я выпадкова выкінуў у сьметніцу флэшку, праспаў усе тэрміны, прапіў усе грошы, а пра тое, што маці ўчора споўнілася 50 год, я даведаўся толькі што.
Link9 comments|Leave a comment

НОМ, Fabrique [May. 12th, 2009|01:50 am]
[Tags|, ]
[Current Music |Neuro Dubel - Был задавлен запорожцем]

Ну, і трэба ж адпісацца пра пятнічны канцэрт) Пятніца апынулася жорстка алкагольнай, клюб Fabrique - глямурным і дзіўным, слэм нейкім слабенькім, а НОМ, канешне, феерычным. Хоць і даволі старым.


Можа, да іх наступнага прыезду я хоць спампую і паслухаю галоўны альбомчык) Ды і новы хутка павінны выйсьці: амаль палова песень была з яго і былі даволі неблагія. І, можа, яны нарэшце прыедуць зь Ліверам)

А на фотах, акрамя кускоў [info]warkus'а, [info]kazak_by і [info]misteriomoroz'а можна нават знайсьці некалькі кусочкаў мяне.
LinkLeave a comment

i still love the light on [Apr. 22nd, 2009|03:35 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |Editors - Camera]

Яшчэ адна рэч, якую я не люблю ў аўдыётрэках - незвычайна вялікая гучнасьць, з-за якой проста вырываеш навушнікі з вушэй каб не згубіць слых. Ня ведаю, як гэта робяць тыя хто грабяць дыскі, але дзеля Editors, якія хоць і Interpol-стайл (на якіх я падсеў кардынальна), але даволі файныя, я магу і перапампаваць альбомчыкі наноў)

Па наводцы [info]coroud'a, які зусім нядаўна папоўніў шэрагі айпода-, інды- і нават гламурнакафэ- манаў, пампую на апошнія інэт-грошы You Say Party! We Say Die! Працягваючы набіваць свой плэйліст New новымі назвамі, магу засьведчыць, што Keane унылы, J:Морс прагрэсуюць у напісаньні бессэнсоўных тэкстаў проста з касьмічнай хуткасьцю, а Разьбітае сэрца пацана, хоць з музычнага гледжаньня нічога ня вартыя, але вясёлыя хоць куды. Я нават задумаўся, ці не пайсьці на іх. канцэрт. Нарэшце запісалі свой першы самотнік са старымі й заслуханымі сто разоў, але добрымі песьнямі Rahis, а Lumen з сёньня пачынаюць бясплатна выкладвать свой новы альбом "Мир". Апошні, на маю думку, будзе даволі слабаваты ў тэкставым і "душэўным" плянах (пиши на стенах тиви но мо, телепродюсер сам посмотрит свое дерьмо), але двума канцэртамі яны, безумоўна, парадуюць)

Што тычыцца канцэртаў, то травень абяцае быць даволі насычаным, калі іх усе не паадмяняюць, як Cradle Of Filth на днях) Акрамя ўжо згаданых люмэнаў і Дэльфіна 1га, 8га траўня да нас едзе НОМ, 23га адбудзецца нешта невядомае пад назвай BelaMusic, а 28га - Flёur, якія хоць і не зусім парадавалі апошні раз, але ўсё ж вельмі і вельмі. І гэта толькі галоўныя падзеі, якія трэба наведаць) Дадаць сюды яшчэ вар'яцкія ідэі зьезьдзіць у Піцер ці мінімальна ў Магілёў... Пошук грошай mode on.

Яшчэ канешне добра напісаць за ноч курсач) Праўда, вучоба ўсё не жадае мяне адпускаць і адчуваю я на гэтай практыцы так і не пагультайнічаю нармальна.
Link4 comments|Leave a comment

вначале было слово, и это слово - дурдом [Apr. 5th, 2009|01:53 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |Сердце Дурака - Раздражает]

Сёньня быў мой апошні вучэбны дзень у гэтым месяцы. На жаль, гучыць гэта куды лепш чым ёсьць, бо рабіць трэба шмат чаго, а наяўнасьць вольнага часу ніяк не адбіваецца на маёй працаздольнасьці - цяпер я проста бессэнсоўна туплю ў монік куды больш часу)

bez bileta апынуліся такімі ж сьмешнымі калічамі, якімі я іх і чакаў пабачыць) Да сур'езнага гурта, якога можа слухаць у КЗ Менск ім яшчэ далёка (а такія ёсьць?), ды й ня ведаю што там будзе рабіць жморс са сваім новым дыскам. Затое 14га Рокаш, 16га The Toobes, а 17-18 траўня Lumen з новым альбомам. На ўсё шукаю кампанію, спадзяюся, знайду)

Нарэшце запісаўся дэбютны альбом магілёўскага гурта Сердце Дурака, які парадаваў студыйнымі версыямі старых песьняў ды некалькімі новымі. Праўда, зьдзівіў іншай аранжыроўкай песьняў, якая часам у мяне зусім ня вяжацца з маім успрыманьнем тэкстаў. Але, можа быць, я прызвычаюся. Ну і, канешне, верните мне СССР дастаўляе)
Link6 comments|Leave a comment

Мамкины Бусы, планетарый о.О [Mar. 15th, 2009|12:38 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |Interpol - Pace Is The Trick]

Цікавае мерапрыемства адбылося сёньня ў планетарыі, што ў парке Горкава. Ня ведаю, калі я там быў апошні раз, і ня ведаю калі б пабываў, калі не міні-канцэрт Бусаў. Цікавы гурт, які я ўжо неяк аднойчы чуў, ды забыўся. Ня ведаю, як яны гэта арганізавалі (да апошняга моманту было невядома, ці што будзе), ды й працаўнікі планетарыя проста атас, але яно было варта таго. 45 хвілін зорнага неба, музыкі і прыгожага вакалу. Самае цяжкае, як заўсёды ў гэтым месцы, было не заснуць)

Адыгралі файна і сыходзіць не хацелася. Бо неба на вуліцы такое ненатуральнае..
Link5 comments|Leave a comment

(no subject) [Nov. 20th, 2008|10:51 pm]
[Tags|, , , ]
[Current Mood |йа крыцег]
[Current Music |Marilyn Manson - A Place In The Dirt]

У чаканьні новага альбому Dir en grey, які вось-вось павінны прыйсьці, напішу ка пра ўражаньні ад апошніх рэлізаў.

Rentrer en Soi - Meggido абсалютна нечакана апынуўся добрым дыскам. Зусім не падобным на папярэдні альбом, хутчэй на ранейшыя праца, як і два нядаўніхз сінгла, але ў адрозьненьне ад апошніх пазбаўлены уныласьці. Фірмовы гук з "ціхім" рокам і гучным мэлядычным вакалам сьпевака, заходзіць вельмі лёгка) Да таго ж з пяці песень усе даволі разнастайныя, сьць і цяжкія трэкі, і павольныя ціхія. Я ўжо было запісаў рэнтрэр у мой агромністы сьпіс гуртоў, якія скурвіліся, але тут вось зараз нават шкада што каманда распадаецца) Ну, яшчэ наперадзе рэліз бэста, будзе што паслухаць.

А вось дыск, пра які ўсе крычэлі аб яго шэдэўральнасьці, Girugamesh - Music апынуўся такім жа шлакам як і папярэднія працы. Вартая ўвагі мо толькі тая песьня, з-за якой гіругамэшаў назвалі ўжжо новымі лінкін паркамі - лёгкі і хуткі такі біт. У астатнім усё так жа цяжка, безсыстэмна і нецікава. А шкада, былі часы.. І плякацік іх у мяне яшчэ вісіць)

Упершыню за доўгі час спампаваў і паслухаў Enigma. Шчыра кажучы, чакаў нечага больш разнастайнага, тут жа дск нагадвае адну доўгую песьню) Але па сутнасьці вельмі рэлаксавая такая рэч.

Ну і працягнем нашу чаргу трольлінгу беларускімі медыя-падзеямі. IQ48 - Героі выйшлі з брэдовай вокладкай, на якой у выглядзе мэйкера аўтарана (якога, як і відэа, на дыску, праўда, няма) неяк засьвяціўся [info]predatorre, трошкі іншым гучаньнем ды ўсё тымі жа песьнямі. Хлопцы - тыя ж вясёлыя раздалбаі, што і тры гады таму. На працягу плыткі дзеці некалькі разоў гуляюць на вуліцы, а дзяўчыны распранаюцца. Шкада, што я не магу супаставіць сябе з выразамі кшталту "абрыдлі паці, абрыдлі пьянкі", таму, напэўна, дадзены дыск абыйдзе мяне бокам. Але вялікай фанацкай браціі (а, хутчэй, сёстрыі ці як гэта будзе чорт) спадабаецца, бо іншых такіх у нас няма. Несумненныя гіты - "Марсіяне" ды "Будзе вайна", а вось песьні якія падабаліся на канцэртах пры больш уважлівым праслухоўваньні тэкстаў апынуліся не такімі цікавымі) Ну, вясёлым і знаходлівым - спадабаецца.

"А хто гэта такая за Беланогая вашчэ?" - спытала мяне прадавачка квіткоў, і, мяркуючы па сёняшняму канцэрту, даведвацца пра яе ўжо позна. Хутчэй за ўсё, новы альбом даволі персьпектыўнай сьпявачкі будзе яшчэ больш трэшовым за апошні) Канешне, там мо будзе больш нейкіх левых мужыкоў і тру-джазавай музыкі, але мне падабалася менавіта Беланогая першых дэма-запісаў, з тэкстамі і простай гітарай.. Трошкі шкада грошай на сёняшняе мерапрыемства. Ну, хаця б пабачыў знаёмых (і даволі нечаканых). А яшчэ нарыў значку БУДЗЬМА, дооо.

Тым часам альбом Глюкаў, што распаліся, гуляе па рукох, Nevma рыхтуе свой, а я спрабую слухаць ангельскамоўныя падкасты The Economist. Ён проста рве моск)
Link5 comments|Leave a comment

Психея, Реактор [Oct. 24th, 2008|08:59 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Schwein - Organzola (Main Mix)]

Псіхея прыехала ў Менск упершыню за чатыры гады і канцэрт стаў, пэўна, лепшым за апошнія колькі ведае месяцаў. Ужывую хлопцы гучаць ня горш чым на запісе, пры тым штучнасьць яго зьнікае, а дадаецца неперадавальная энергетыка музыкаў. "Уёбішча!", "Чота сьвятло зьнікае, гэта прошукі сьпецслужбаў вашых", "Олд-скул рок", даўно я ня бачыў такія шчыльныя зносіны з публікай, мо, толькі на Люмэне.. Згралі амаль усе вядомыя песьні (я нават не магу узгадаць што можна было б зграць яшчэ) + дзьве новых, пакрычалі на "Забі мянта" бяз словаў, проста парвалі залю) Трэба адзначыць, ніколі ня бачыў столькі фангёрлаў і фанбояў, што візжалі і скакалі побач мяне, але такіх ужо зусім эма і дзяцей здаецца і не было.


Вось асабістых расчараваньняў, ня зьвязаных уласна з канцэртам, у мяне, як звычайна, было мо больш чым за ўвесь апошні год) Што не дало мне вельмі так уж паскакаць пад жэсьць што ішла са сцэны, але, гэта, пэўна толькі мае праблемы. Я б яшчэ мог развіць тэму няўмеснасьці ўсіх гэтых парачак і нават паловы публікі, але, на жаль, ніхто акрамя мяне гэтага не зразумее) Канцэрт прайшоў, і нават музыкі зьдзівілся энергетыцы менскай залі, сказалі што ўсіх цалуюць і вельмі жадаюць прыехаць зноў. 25га яны выступаюць у Магілёве, і ў мяне была нават ідэя паехаць туды)

Спадзяюся, чуткі аб творчым заняпадзе - толькі чуткі, і гурт яшчэ доўга будзе з намі. На жаль, усялякім маўзэрам да яго ўзроўню, напэўна, ніколі не дарасьці)
Link8 comments|Leave a comment

Flёur, Рэактар [Sep. 18th, 2008|04:45 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |MUCC - Ageha]

Другі раз заўсёды не такі цікавы як першы, ды й паўтары гады таму ўсё адбывалася зусім у іншых абставінах.. таму гэтым разам усё ўспрымалася трошкі цьверазей. Флёр - гэта канешне ахуенна, але з-за цішыні гуку такія шэдэўры як "Отречение" і "Два облака" гучалі проста ніяк, а пьяныя металюгі крычалі гроўлінгам нешта паміж кожнымі песьнямі. Згралі даволі шмат старых песень і амаль цалкам апошні альбом. Пасьля Флёру выступіў нейкі прывід з васьмідзесятых "Палстылінавя ногі" з гітарыстам, басыстам і скрыпачкай флёраў, гралі нейкую жэсьць. Адным словам, атрымалася неяк квола, дадаць яшчэ Рэактар - і атрымаеце ўражаньне таго, што там было)


Але схадзіць канешне было варта любому каму падабаецца гэты адэскі гурт: прыязджаюць яны ня часта, і, у прынцыпе, усе акалічнасьці фігня ў параўнаньні з новым альбомам) Зьдзівіла, што я ня ведаў даволі шмат песень: ці то я неяк няправільна гурт слухаў, ці то яны ўжо новых панапісвалі. Ёсьць даволі цікавыя. Шкада, ня згралі цёплых катоў :(
Link12 comments|Leave a comment

Львоў і BeFree [Aug. 13th, 2008|06:53 pm]
[Tags|, , , , ]
[Current Music |The Last Shadow Puppets - I Don't Like You Anymore]

Лета-2008 выдалася даволі багатым на беларускія і транспамежныя фэстывалі. «Басовішча», «Вольнае паветра», а хутка Be2gether і «Рок па вакацыях». Але BeFree, што адбыўся 9-10 жніўня ў Львове, вылучаецца сярод астатніх. Гэта новы беларускі фэст зусім побач зь Беларусьсю. Імпрэза была адразу заяўленая з размахам: дзьве сцэны ў цэнтры гораду, намётавае мястэчка, гурты, якія няшмат дзе пачуеш. Трэба адзначыць і канцэнтрацыю беларускіх вядомых калектываў, якія проста не зьмяшчаліся на сцэне, граючы звычайна па 30-40 хвілін. Таксама канцэрт наведала шмат польскіх, украінскіх і нават адзін францускі гурт. Чытаць


У Львоў я прыехаў ужо трошкі стаміўшымся, але наперадзе было яшчэ чатыры дні жэсьці! На вакзале мы сустрэлі яшчэ трох чалавек і накіраваліся шукаць намётавае мястэчка, што апынулася ня так лёгка. Фоты й камэнтары пад катам )

Вось такая вось песьня на многа куплетаф.. Назад ехалі цэлым натоўпам біфрыўцаў. Праўда, [info]warkus і [info]pacyfik, як сапраўдныя буржуі, ехалі ў купэ. Але ноччу усе павывальвалі на вуліцу, пачалі махаць сьцягамі й атрымалі ад украінскіх мянтоў. На дзіва, на мяжы нікога асабліва ня трэсьлі.
Link15 comments|Leave a comment

Пад знакам бясконцасьці [Jul. 21st, 2008|11:14 pm]
[Tags|, , ]
[Current Music |Coldplay - White Shadows]

Немалады фэстываль музыкі маладой Беларусі прайшоў у дзевятнаццаты раз. З шэнгенскім рэжымам, недаехаўшымі музыкамі, з дарослымі праблемамі поўнагадовай імпрэзы, ён годна выстаяў усе выпрабаваньні і застаўся адной з буйнейшых падзяў беларускай музыкі ў гэтым годзе. Чытаць


Мая інтэграцыя ў басовіцкую тусу прайшла хаця й ня так інтэнсіўна як жадалася, але тым ня меньш прайшла. Патравіліся жыгулёўскім у цягніку, прабегліся па Гродна, а потым па Беластоку, зохавалі там проста ахфігенных памераў кебаб і папілі піва. Адзначыліся з [info]slaver_be і [info]craft37 першым беларускім намётам, на што можна паглядзець у дзёньніку славера) Ноччу мяне напаілі палякі і я згубіўся недзе ў лесе, а на наступны дзень ледзь не згубіў айпод (зараз ён выглядае як прайшоўшы ядзерную вайну), што сталася, пэўна, самым яскравым шокам гэтага фэста. Абмянялі ў [info]b0rmann'а зуброўку на піва, а Кульлінковіч і Паскуда паціснулі мне руку)

На наступны дзень сустрэлі пьянага [info]baza_minsk, што ехаў стопам і зусім трошкі спазьніўся). Пагулялі па Гродэку, папілі піва і завіталі на возера, дзе сустрэлі маржуючага ў вадзе Варашкевіча: было даволі холадна, а потым і дождж пайшоў. База разьбіў куфаль, што стырыў у кілер бары) Павярталіся назад і ўжо не адыходзілі ад сцэны (акрамя алкагольных патрэбаў). Рахісы адыгралі класна, праўда трошкі азмрочылі іх выступ ахоўнікі і забароны ўздымаць сьцягі.. На што ў адказ атрымалі імправізаваны мітынг пад сцэнай) На жаль, Глюкам не далі першае месца, Шпіталь ня чуў (хаця зараз паслухаў мп3 і спадабаліся), а тлуста луста - нейкі ацтой. Добра паскакаў пад дзюбялей, на айкьюшнікаў моцы ўжо не хапіла - забіў на ўсё і пайшоў спаць. А, ну й трэба адзначыць класны шашлык у кавярні)

Назад ехалі вельмі доўга і ў два разы даражэй чым туды. На мяжы бус спынілі па падазронасьці на ўгон) Аднак на дзіва пра басы нічога не пыталі. Толькі дагледзелі ўсе заплечнікі і спыталі ў мяне нафіг мне намёт і чаму ён мокры о_О. Пабамм! Тут, тут і тут вельмі файныя фоты. А цяпер трэ ехаць на Біфры, добра што бясплатны даезд я выйграў)
Link8 comments|Leave a comment

Дзецідзяцей у Доме Афіцэраў [Jun. 14th, 2008|03:35 pm]
[Tags|, , ]
[Current Music |Сети - Небо на Земле]

by Саша

Першая частка дакладна была лепшай сярод бачанага мной у ДД. Другая была трошкі нуднай, але ў агульным канцэрт атрымаўся файным. Ганна шмат размаўляла й сьмяялася, адзін раз нават па душах выказалася усім прысутным, прасьпявала шмат новых песень. Сярод іх і адна беларускамоўная) Аднак "беларускую песьню" пакуль нішто не пераплюнула. Хутчэй б пісалі трэці альбом)

Сёньня брат зьязджае.. сумна :(
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

My Ads