Home
letters from the lost days [entries|archive|friends|userinfo]
belarusian psycho

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

(no subject) [Oct. 21st, 2009|12:04 am]
[Tags|, ]
[Current Music |Placebo - Breathe Underwater (Live at Pukkelpop 2009)]

Абіраць негвалтоўны супраціў з-за расчараваньня ў гвалтоўным, любові да люзей, іншых ідэйных ці рэлігійных перакананьняў - гэта адное. Кічыцца ж паўсюль негвалтоўным супрацівам проста з адсутнасьці адвагі пайсьці на гвалтоўны - іншае.

А мяне так і не перапісалі :(
LinkLeave a comment

(no subject) [Apr. 24th, 2009|03:50 am]
[Tags|]
[Current Music |deVIAtion - Жыць у дзяржаве]

Калі я гляджу на мянта, ваяку ці амапаўца, я думаю пра згубленыя для грамадства грошы і згубленых для грамадства людзей.
Link3 comments|Leave a comment

геапалітыка [Jan. 22nd, 2009|09:40 pm]
[Tags|]
[Current Music |Zемфира - Кукушка]

Калі весьці размову пра глябальны погляд на сьвет, то маё ўсьведамленьне сёняшняга сусьвету ёсьць такое, што зараз Захад перажывае свой залаты век. І ня толькі захад а, у прынцыпе, увесь цывілізаваны сьвет. Зараз жыць, працаваць, адпачываць сярэдняму жыхару сярэдняй высокаразьвітай краіны лепш, чым ніколі. Разнастайнасьць, хобі, спажываньне, неспажываньне, стыль, маскультура! Такое цягнецца дзе-нідзе зусім няшмат, дзе-нідзе ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў.

На жаль, дасягненьне такіх вынікаў дорага каштавала плянэце і ўвогуле сьвету. Я ня веру ў касьмічную будучыню і вельмі ўжо сьветлае будучае чалавецтва. Эпохе дэмакратыі, чэснаму рынку і аптымізму доўжыцца ня так ужо доўга. Крызісы і катаклізмы - зьява, пра якую ня вельмі хочуць казаць палітыкі, але яны непазьбежныя й яны прыйдуць хутка. Там ня будзе месца амерыканскай мары. Нешта мы ўжо можам заўважаць на прыкладзе ЗША і Заходняй Эўропы. Цяжкія часіны патрабуюць дыктатараў і тэрору. Залаты век разьвітых краінаў хутка скончыцца.

Самае сумнае ў гэтым, што шматлікія краіны так і не пасьпелі дасягнуць, дабудаваць, распачаць гэты залаты век. Хтосьці псыхуе і падрывае аўтобусы з крыкам алахакбар, хтосьці нудзіць пра іншы шлях. Асабліва сумна, што Беларусь у ліку такіх краін, і з кожным годам шанцаў пасьпець скарыстаць свой патэнцыял усё меней і меней. Можа, яна проста вычарпала свой ліміт шчасьця паўтсячагодзьдзя таму.
Link1 comment|Leave a comment

я ненавижу красный цвет [Oct. 27th, 2008|10:22 pm]
[Tags|, , , ]
[Current Music |Bloc Party - Biko]

Сёньня ў нашай хабзе сьвята. Паўсюль вісяць чырвоныя балёнікі, лёзунгі, цытаты леніна, па калідорах бегаюць атрады хопчыкаў і дзяўчынак у белых кашулях, аруць віват камсамол і нешта яшчэ. На паверхах стаяць чырвоныя сталы, дзе раздаюць заявы на ўступленьне ў БРСМ. Усе з чырвона-зялёнымі стужкамі. Гучыць гэта ня так феерычна, як выглядае) Праўда чувак за сталом цывільна пракансультаваў майго сябра як з брсму выйсьці. Сёньня быў яшчэ нейкі звычайны трэшовы хабзаканцэрт ад прафсаюза які тырыць у мяне бабло, але я неяк здолеў зь яго зваліць) Сьвята будзе доўжыцца, здаецца, тыдзень. цікава, ці гэта паўсюль так?)

Тым часам я гуляюся ў казуальны і мілы World of Goo (~65мб, пашукайце ў торэнтах), а пасьлязаўтра набуду выйшаўшы Xenus 2. Па-нямецку ведаю піва, мяса і грамадзянства, - да паездкі гатовы. Праўда, здаецца, вандроўка на Фуэрту Вентуру гэтай зімой адмяняецца - даволі халодна там.. А я так жадаў пасёрфіць:)

2га Дзяды.
Link9 comments|Leave a comment

books, games & rock-n-roll [Aug. 26th, 2008|03:04 am]
[Tags|, , ]
[Current Mood |жую галубец]
[Current Music |Rob Zombie - Feel So Numb]

Смилла и её чувство снега Пітэра Хёга апынулася не зусім такой, якую я чакаў, але тым ня меньш файнай. Асабліва спадабаецца аматарам дэтэктываў, мне ж дэтэктыўная частка толькі перашкаджала паглыбляцца ва ўнутраны сьвет гераіні) Але й таго што ёсьць хапіла. Сьнежная такая драма-трылер пра адзіноту, Грэнляндыю, баталіі ў розуме й на вуліцах Капенгагена. Условно пригодные едуць да мяне з bolero.ru, дзе, дарэчы, мне як платнаму жжшніку далі 20% зьніжку. Хаця 50 расейскіх рублёў за 400 старонак - усё роўна даволі дзіўны кошт.

Прайшоўшы Call of Cthulhu: Dark Corners of the Earth, трошкі адчыніў для сябе сьвет Лавкрафта. Сама гульня зробленая даволі цікава што да пачуцьцяў і самаадчуваньня героя. Трошкі сапсавала ўражаньне няновая графіка (для 2006 года можна было зрабіць куды лепш), больш нагадваючая Мор.Утопия па гамме. Ну й гэймплэй, які пачынаецца як цікавы квэст, а сканчаецца дурным рубілавам) Аднак сюжэт (намяшалі, здаецца, кніжак з чатырох) і атмасфэра робяць сваю справу: даволі добры прадукт. Шкада, што распрацоўшчык абанкроціўся адразу пасьля рэлізу)

А вось вам пра верасень: Диктаторы не для того захватывают власть, чтобы позволить выборы, которые могут сбросить их с трона.
Link5 comments|Leave a comment

са сьвятам [Mar. 25th, 2008|07:19 am]
[Tags|, , , , ]
[Current Music |Ночные снайперы - Бонни & Клайд]


У Менску сьнег. У "Планеце зорак" быў канцэрт беларускага авангарду. Мамкіны Бусы - вельмі добрая рэч, асабліва дзяўчынка, якая як заўсёды мне кагось нагадвае. Джамбібум і Рэха таксама файныя. На вучэбным фронце ўсё змрочна. На асабістым усё тыя ж ядзерныя зімы. На Lumen квіткі ў ахоўнікаў. На http://cdjapan.co.jp/ розныя новыя акцыі, потым напішу падрабязьней. Пасылку маю адсылаюць. Пайду хоць на мянтоў пагляджу мо.
Link6 comments|Leave a comment

хвіліна цішыні [Mar. 13th, 2008|08:12 pm]
[Tags|, , , ]
[Current Music |Coma - Zaprzepaszczone siły wielkiej armii świętych znaków]

Yuriy 13 сакавіка 2008 г.
19:43 привязать вас к этим крестам и на танке по вам проехаться


чысам выблядкі зусім побач
Link1 comment|Leave a comment

wanna talk about politics [Jan. 4th, 2008|09:17 pm]
[Tags|]
[Current Music |Bloc Party - Selfish Son]

Мая цётка працуе (працавала) прадпрымальніцай, шмоткі там уся фігня. Мела колькі кропак на рынках гораду. Пасьля прыняцьця сумнавядомага закону паставіла на адну мужа , дзядзьку майго то бок, каб ужо зусім не загнуцца. Узяў адпачынак на працы, кажа: во дажыўся, у 50 год на рынке жаночай бялізной гандляваць. Плянуюць прадаць усё што засталося з тавару да канцу студзеня й зварочвацца.

Як працягнуць на маленькую пенсыю й госпрацу мужа з немаленькім крэдытам на кватэру й дзіцём у сярэдняй школе? І колькі шчэ такіх сем'яў у Беларусі?
Link9 comments|Leave a comment

разрыў мозга [Oct. 10th, 2007|03:28 pm]
[Tags|]
[Current Music |Lumen - Дыши!]

Заходзіш на любы дзяржаўны сайт. Абіраеш выпадковы абзац. Чытаеш.

"В этом зале большинство составляют государства Движения неприсоединения. Неприсоединения к конфронтации. Пять десятилетий назад создание Движения стало протестом против конфронтации и глобальным ответом на глобальный вызов конфронтации."
из выступления Министра иностранных дел Республики Беларусь Сергея Мартынова на 62-й сессии Генеральной Ассамблеи ООН
LinkLeave a comment

side B [Apr. 26th, 2007|10:02 pm]
[Tags|]
[Current Music |Merry - PEEP♀HOLE]

Зьдзіўляюся, няўжо ўлады лічаць, што ўсімі гэтымі зьбіцьцямі ды затрыманьнямі яны нешта там падаўляюць? Па-мойму, пасьля такога жаданьня пратэсту становіцца толькі болей. І хочацца ўжо ня проста пастаяць-пакрычаць, а знайсьці якую гранату ды ў натоўп мянтоў скокнуць, пабліжэй да Паўлючэнкі. І я б, напэўна, так і зрабіў бы. Прынамсі вынікаў ад гэтага было б больш чым ад 13ці гадоў незразумела чаго.
Link3 comments|Leave a comment

Лаўкі й запальніцы [Mar. 26th, 2007|11:28 pm]
[Tags|, , ]
[Current Music |Muse - Ruled by Secrecy]

Сёньня зноў запаўнялі гэтую лухту. Трэба адзначыць, мы падыйшлі з усёй сур'ёзнасьцю да гэтае справы. Прачытаўшы правілы, уцямілі, што адказы можна запаўняць чым заўгодна, і пачалі. Даволі хутка надакучвае пісаць адныя х (тыпу крыжыкі) насупраць адказаў "БРСМ вельмі ўплывае на маю самасьвядомасьць", ну й пайшла творчасьць. Ад простага "ххх", "хз", "?:%%; !!!" перайшлі на "по х", "вдоль х", "по утрам" і "не понял вопроса") Як не выдумлялі, але на пытаньне "Ваша цель в жизни" мы не знайшлі варыянту лепей ужо існуючага "достигнуть желаемого" (а варыянтаў там было да халеры) і пасумавалі, што сярод 15ці (!) адказаў на пункт "почему вы поступили в это учебное заведение" не было варыянту "я дебил". Жадалі дадаць, але, думаю, калі гэта будзе чым-небудзь апрацоўвацца, могуць не зразумець. Хаця паглядзім, як зразумеюць што мы там наварацілі.

Ужо трэці раз, калі паміж памерці ад самоты на парах і залезьці ў інэт праз мабілу (дарэчы там часам знаходзіш самоту шчэ большую) я абіраю другое, знаходжу сябе залагіненым за нейкімі юзерамі са ўсяго сьвету. Адзін раз гэта быў нейкі фатограф з Казані, залагінены ў жж, другі - невядома хто, але ўжо на гмэйле. Мабыць я шчэ шмат каго не заўважыў) Пэўна, гэта нейкія асаблівасьці перадачы ip МТСам. Ня думаю, хто нехта з маіх знаёмых актыўна лазіць па жж праз мтс, але бойцеся ўсё роўна)
Link1 comment|Leave a comment

Маё стаўленьне [Mar. 17th, 2007|11:27 pm]
[Tags|]
[Current Music |Zемля Королевы Мод - Прощай Земля]

Don't wanna talk about politics
Refuse to talk about politics
Don't let me talk about politics
Don't give a shit about politics

Усё ідзе як трэба. Людзі вучацца, працуюць, закахоўваюцца, заводзяць сяброў. Будуюць пляны. А над імі, паміж імі расьце й мацнее пакуль што ня бачнае, а потым усё больш заўважнае павуціньне. Павольна. Людзі прызвычайваюцца. Здаецца: так заўсёды і было. І так і трэба быць. Імя таму павуціньню - сістэма. Так ня хочацца аб гэтым думаць, шчэ страшней думаць аб гэтым аднаму. Сярод бяздумных, сьляпых, якім усё роўна. Дзяржава кіруе, уплывае, зьмяняе людзей. І мне ня столькі страшна за сябе, колькі за людзей побач.

Так стаміўся ад гэтых усіх тлумачэньняў.. Я даўно расчараваўся ў людзях, шмат чаго зразумеў. Калі чалавек згодзен з тым, што нейкае быдла зверху мае права паказваць яму як жыць, гэта толькі яго асабістая праблема. Гэта яго харакатар, гэта яго бачаньне свайго месца ў сьвеце. Вялікі нацыянальны комплекс непаўнавартаснасьці. Такія людзі не паважаюць сабе, якога лешага тады я павінен іх паважаць? Але я намагаюся, намагаюся..
Link3 comments|Leave a comment

Я люблю свае джынсы старыя [Mar. 14th, 2007|09:58 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Placebo - I'll Be Yours]

У бадзяньні па хатняй сетцы знайшоў глыбока ў тэчцы Мьюзік нейкага юзвера тэчку "Documents and Settings". Шмат думаў.

<< <<

Ганарлівы надпіс "маршрут высокай культуры" намаляваны цяпер і на 53м тралейбусе. Пад вышынёй яны напэўна разумеюць няведаюколькіпавярховыя размалёваныя жылыя дамы па маршруту. Самой жа культуры - засталося толькі царкву на нямізе перабудаваць у які гатэль - і ўсё, няма яе. Хаця, пад гэтым словам можна разумець нейкую субкультуру. Толькі мікрараёны перайменаваць у гета.

Падумалася: ад незадаволенасьці прадпрымальнікаў новымі законамі аб наняцьці на працу толькі родных улада можа выратавацца дазволам аднаполых шлюбаў.

Нешта такое сумбурнае.
LinkLeave a comment

Дыскі etc. [Feb. 12th, 2007|11:13 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Guano Apes - Pretty In Scarlet]

Увесь учорашні вечар спрабаваў запусьціць у сваёй сетцы радыё, але павазіўся й забіў.
Аніводныя калёнкі ў маім доме не могуць даць мне такую гучнасьць якую хачу я. Мой бедны цэнтр загінуў калісьці ў прошлым стагодздзі на якім-небудзь Рамштайне.
А пост зусім не пра гэта.

Сёньня наведаў шматпакутвальную кватэрку ЗБС: выглядае даволі пустэльна. Але там я атрымаў колькі дыскаў "Не заганяйся" і дыск CDMAG. Я так і не зразумеў які гэта нумар, бо ў лічбы 34 на вокладцы мне ня верыцца, а сайт, здаецца, ужо не працуе:) Але гэта ня робіць яго меньш цікавым. Да, я вось такі тармазнуты, атрымаў дыск праз паўгады пасьля выхаду, а ну й фіг з ім.

Уразіў ангельскамоўны кавер на "Сонца" Цоя, кліп гурту Belarus. Цікавае відэа-інтэрв'ю з перакладчыкамі мангі на беларускую (дарэчы, у мяне падазронасьць, што кагосьці з іх я ведаю). Увогуле шмат даволі добра зьнятых відэа й фотак. Спадзяюся, гэтае выданьне не загнецца, калі шчэ не загнулася. Ну, і, канешне, трошкі пашкадаваў я што не пайшоў на тую сустрэчу НРсМ з журналістамі) Калі каму патрэбна, магу запісаць ці даць паглядзець.

А 16га па пляну канцэрт Маўзэраў, чаго й вам жадаю)
Link5 comments|Leave a comment

Трошкі мяне [Feb. 8th, 2007|02:38 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |Head Phones President - Life Is Not Fair]

We don't want a piece of cake, but the full bakery!

Я не люблю ўсялякія расклады ды пабудовы плянаў на дзень: гэта выклікае адчуваньне нейкай падняволенасьці. Таму ня часта прызначаю нешта на некалькі дзён наперад, пакідаючы месца для нейкіх "важных падзеяў". Шкада, што гэтых падзеяў здараецца нашмат меней, чым месца пад іх выдзяляецца ^^' Так або інакш, вакацыі праходзяць даволі бязладна й я б сказаў зусім бескарысна, калі б ня тое, што мяне грэе у гэтай спазьнелай зіме (ага, у мяне шчэ гарачую ваду адрубілі).

Такі пачаў чытаць "Призраки" Паланіка. Што б ён не пісаў, мяне проста заварожвае яго стыль напісаньня. У мяне прачынаецца новая звычка пераскокваць радкі каб хутчэй-хутчэй убачыць што там далей, але я прымушаю сабе вяртацца назад і прачытаць усё. Так і чытаю: з канца старонкі да пачатку.

Адкрыў для сябе новы гурт: Head Phones President гэта нешта) Прыемны жаночы вакал, даволі цяжкая музыка... Вельмі мне ўпадабаліся. Што наконт музыкі, час ад часу пачынаю вылазіць з недраў музычных архіваў і слухаць старое: столькі ўспамінаў.. Але чамусьці шмат чаго, што раней здавалася мне проста шэдэўральным, зараз не выклікае столькі эмоцыяў. Мабыць, я пасталеў, ці ў мяне зьмяніўся густ? Аднак у мяне, як і раней, Slipknot і Сплин стаяць побач у плэйлісьце)

Сумна назіраць усю гэтую мітусьню навокал сакавіцкіх падзеяў. Ува ўсіх настрой - як на самазабойства. А чаго шчэ чакаць? Ніхто ажно не спадзяецца на нейкія патрабаваньні ці дзеяньні, усе жадаюць проста выйсьці, паказаць сабе. Атрымаць па галаве, адсядзець і пачакаць яшчэ год. Быццам ня бачна, што няма каму ў гэтай краіне сабе паказваць. Успамятаваў і заліў відэа (1,8 Мб), зьнятае на маю мабілу 25 сакавіка мінулага году. Так сказаць, прамы рэпартаж, мабыць нехта й спампуе.
Link11 comments|Leave a comment

Гот-дзень [Oct. 9th, 2006|10:51 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Maximum the Hormone - Rei Rei Rei Rei Rei Rei Rei Rei Ma Ma Ma Ma Ma Ma Ma Ma Ma]

Сёняшні дзень у каледжы быў вельмі цікавы й даў мне шмат новых ведаў. Тамушта сёньня мы прыбіралі могілкі.
Ну ня ведаю я, чым голая чорная зямля прыгажэй за жоўтае лісьце. Плямы могілак з лісьцем і чорныя сьцежкі.. Аднагрупнікі, якія фоткаюцца з граблямі на фоне помнікаў, у час цяжкай барацьбы з восеньню.. Жахліва ўсё гэта. Новае пакаленьне ідыётаў: калі не дэманстрацыі першамайскія, дык уборкі могілак успамінаць будуць...
Я ўсё ж такі спадзяюся, што я проста нарадзіўся ня ў той час, а не ня ў той краіне.
Link15 comments|Leave a comment

Пра маджахедаў [Sep. 19th, 2006|03:52 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |MUCC - Gerbera]

Мяне заўсёды зьдзіўляла, як сур'ёзна эўрапейскія СМІ адносяцца да ўсялякіх ісламскіх мітынгаў і маніфестацый. Яны напэўна проста падумаць ня могуць, што людзі вышлі на вуліцы па прымусу ці за грошы. Гэта тое самае, што лічыць мітынгі БРСМ ці забастоўкі бабуляў у амбасадаў выказваньнем меркаваньня беларускага народа.
Канешне, не скажу, што напрыклад у Іране любяць ЗША, проста усім глыбока паралельна дзе гэта Амерыка і чаго яна робіць, людзям працаваць трэба а не на мітынгі хадзіць. А тыя натоўпы што ў камэру крычаць ды сьцягі спальваюць, яны й ня ведаюць што дакладна сказаў панцыфік. Толькі б пакрычаць ды агрэсію вымясьціць: калі на сваіх нельга, дык на замежных. Бач ты, вунь якія вумныя ды жывуць як добра, а мы такія дурні і рабіць нешта нам лянота, хай пакрычым хоць. Ну, быдла яно ў любой краіне быдла. І чым больш на яго зьвяртаеш увагі, тым мацней яно крычыць.

PS. Сёньня ўпершыню заўважыў, што ў рэкляме праграмы інтэрв'ю на Эўраньюс на беларусаў глядзіць Мілінкевіч ва ўвесь экран :)
Link5 comments|Leave a comment

НБП жжот [Jul. 6th, 2006|04:54 pm]
[Tags|]
[Current Music |Placebo - Protect me from what I want]

Калі ехаць зь Менску ў бок Лошыцы, можна пабачыць шмат гаражоў, у якіх замазаны сьцены: відаць, нешта напісана было. А паверх гэтае фарбы амаль праз адзін гараж напісаны страшэнныя літары НБП з серпам і молатам. Аднак НБПшнікі нашы ж не тупыя, і час ад часу можна таксама ўбачыць такія лёзунгі як "Слава России!", "Милинкевича на нары!" и "БНФ в Куропаты".
Цікава, што яны больш выклікаюць у звычайных людзей: разуменьне ці агіду.

А я сёньня на лецішчы еў смажаную бульбу. На жаль, там больш няма чаго рабіць..
Link2 comments|Leave a comment

"V for Vendetta" [Jun. 3rd, 2006|11:46 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Рокаш - Крумкач]

Людзі не павінны баяцца дзяржавы, гэта дзяржава павінна баяцца людзей.

Сам факт таго, што фільм забаронены для паказу ў Беларусі, ужо кажа, што ўлады ўбачылі ў фільме нешта маючае дачыненьне да нашай краіны. Мабыць гэта і супадзеньне, але першыя дзесяць водгукаў на адсл.бай пра тое, што фільм нецікавы і яго ня трэба глядзець ды наступныя пра тое што ён добры, наводзяць на некаторыя думкі.
У фільме досыць фантастыкі: вядома, сцэнарысты з Заходняй Эўропы ня могуць уявіць дыктатуру у поўнай меры. І кожны ўбачыць у фільме нешта для сабе.. Я ж убачыў гісторыю пра краіну, падобную да нашай. Тут і забарона хадзіць у масках, сымбалізуючых у фільме супраціў, і "Той, хто выйдзе на вуліцу 5 лістапада, будзе лічыцца тэрарыстам", і вельмі шмат розных цытатаў пра свабоду ды дзяржаву. Толькі канец у фільма шчасьлівы.

А шчэ знак праўладнай партыі ў фільме - ну выліты літоўскі крыж:)
Link4 comments|Leave a comment

"Mysterium Occupation" [May. 9th, 2006|09:47 am]
[Tags|, ]
[Current Music |N.R.M. - Худсавет]

"Пяць стагодзьдзяў таму яны шчэ ня ведалі, што яны беларусы, хаця іх краіна была самая вялікая ў Эўропе. Калі яны зразумелі хто яны, у іх ужо не было краіны, а іх звалі паўрасейцамі ці недапалякамі. Але яны шчэ існавалі. Урэшце, яны зьмяшаліся з савецкімі людзьмі. Потым была вайна, акупацыя, і вельмі мала зь іх засталося. Сёньня беларусы маюць дзяржаву, але іх саміх ужо няма."

Цікавы фільм. Атмасферны такі.. Тут і немцы, і беларусы, і расейцы, і туркі.. Каханьне да радзімы, да дзеўчыны, да маці, злосьць і помста ворагам.. Хто не глядзеў - абавязкова паглядзець.
Link16 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

My Ads