Home
letters from the lost days [entries|archive|friends|userinfo]
belarusian psycho

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Dolphin, Рэактар [Nov. 8th, 2009|02:24 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Guano Apes - Kiss the dawn]

Нягледзячы на сьвінны грыпп і маленькую эпідэмію аддаю-халяўны-квіток-забірай (сыходзячую часам ад зусім нечаканых людзей), заля была поўная. Як і чакалася, слэм быў маленькім і трошкі дзіўным. Аднак атмасфэра стварался неверагодная. Усё ж Дэльфін умее ўплываць на мазгі.


Першая палова канцэрта была неверагоднай. Амаль адразу ж як я палез у натоўп пачалася нейкая вяласьць, чым і скончылася. Вяласьсь нават не выйшла на біс, ды й публіке, здаецца, той біс не асабліва быў патрэбны. Гэта трошкі сапсавала ўражаньне. Але у цэлым дэльфінчык і малюначкі на сцэне былі крутыя)

Раптам зіма. Зіма заўсёды навявае ўспаміны.
LinkLeave a comment

сацапытаньне [Nov. 8th, 2009|03:02 am]
[Tags|, ]
[Current Music |There Will Be Fireworks - We Sleep Through The Bombs]

Ты пойдзеш на Guano Apes у сьнежні?

тыц тыц
Link10 comments|Leave a comment

Muse - Ховет, Стакгольм [Oct. 29th, 2009|01:41 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |Kasabian - Fast Fuse]

Вось і паярталіся мы з нашага восеньскага трыпа) Як і чакалася, само падарожжа апынулася нашмат цікавейшым за канцэрт, але і ён не расчараваў. Ніколі не глядзеў жывых выступаў мьюсаў, але чуў пра іх феерычнае шоў. Зараз пабачыў ужывую. Набываючы квіткі ў жніўні на кастрычнік, мы атрымалі толькі седзячыя месцы, але я амаль не шкадую: у агромністым натоўпе на танцполе я наўрад ці б што ўбачыў) Праўда, на якім беларускім мерапрыемствы туды б маглі прадаць яшчэ квіткоў трыста - месца ж заставалася.


Разагравалі гледачоў дзіўнаватыя The Horrors, якія хоць і граюць даволі цікавую музыку, гучалі зусім страшна і балюча для вушэй і галавы. А вось Muse гучалі і выглядалі вельмі добра. Лазеры, экраны, што езьдзяць, музыкі па іх бегаюць) Шоў сапраўды было клясным, на такое варта схадзіць нават калі ты ня любіш такую музыку. Калі ў пачатку канцэрта музыкі падымаюцца над сцэнай на вялікіх кубах з экранамі пад гукі першай часткі сімфоніі з апошняга альбому, захапляе подых. Канешне, апошні альбом не паказаў нічога неверагоднага, згралі з яго ня ўсё й пару песьняў, якія мне не падабаюцца. Але было і шмат гітоў. Я жадаў зьняць на здымач УСЁ, але недзе пасьля New Born сеў акумулятар) Страшнаватай якасьці некалькі фотаў можна паглядзець пад катам )
Link1 comment|Leave a comment

(no subject) [Oct. 18th, 2009|06:04 pm]
[Tags|]
[Current Music |A Place to Bury Strangers - Everything Always Goes Wrong]

чаму крутыя панк і постпанк банды як крутыя панкі ня езьдзяць по забытых богам і шоўбізам краінах тыпу нашай?
Link3 comments|Leave a comment

весьці з палёў [Oct. 11th, 2009|02:29 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |I Love You But I've Chosen Darkness - We're Still the Weaker Sex]

6га лістапада ў Менску Дэльфін, 27га - Lumen, а 8га сьнежня ў Менску можа апынуцца Guano Apes (!!!!!), хоць я ў гэта і ня вельмі веру.

Год, канешне, яшчэ ня скончыўся, але падумалася, што ў пляне галоўных рэлізаў 2009ы стаўся правальным. Адні сыйшлі ў сінтэзатары, другіе ў марконтасьць. Arctic Monkeys, Dolores O'Riordan, Placebo, Marylin Manson, Muse, She Wants Revenge, можна шчэ ўзгадаць Сплін і Ляпіса Трубяцкога, а цяпер і Editors. Парадавалі мо толькі Franz Ferdinand, у агульным жа вартыя ўвагі новыя і не такія вядомыя назвы, кшталту Ghinzu і White Lies. Застаецца спадзявацца, што яны ў свой час ня скуксяцца, але тэндэнцыя відавочная.

Хачу іпод на 32гб..
Link2 comments|Leave a comment

нервно курящие молча глядят в пустоту [Sep. 24th, 2009|02:17 am]
[Tags|]
[Current Music |I Love You But I've Chosen Darkness - Lights]

at first she was spellbound
hanging on his every word
every touch perfect
she could kiss him all night
but he's no longer the bad guy
now he's just her boyfriend
she doesn't know how to tell him
MY DEAR, THERE'S BEEN A CHANGE OF PLANS

Канцэрты гуртоў, якіх больш-меньш можна слухаць, праводзяцца толькі ў працоўныя дні, бо ў выходныя клюбы і так знойдуць людзей на гоп-дыскатэчку. Хацеў напісаць нешта пра дэградацыю грамадства і ў асаблівасьці сталага пакаленьня, але забыўся на нагоду.

Калі вы ня слухалі новы альбом Спліна, лепш не рабіце гэтага. Мала якія гурты могуць запісваць кожны альбом усё горшым і горшым і не развальвацца, а калі Васільеў пачынае завываць свае ооо-оооооў, хочацца выдаліць і ўсе старыя запісы. Затое She Wants Revenge, у асаблівасьці першы альбом, - гэта вельмі класна. Праўда, можа з-за іх я ўжо колькі дзён злы і нэрвовы.
Link1 comment|Leave a comment

cant stop growing old [Sep. 6th, 2009|04:19 pm]
[Tags|, , ]
[Current Music |Anti-Flag - If You Wanna Steal (You Better Learn How To Lie)]

Рок за Баброў апынуўся даволі вяленькім. Дождж, маленькая сцэна, адсутнасьць піва. Калі б я яшчэ пасьпеў на маўзэраў ці дзяцей) А так паглядзеў аднім вокам Цюбсаў, паслухаў безбілетаў і жморсаў (я б сапраўды жадаў паглядзець на тых, хто б паехаў у такі дождж глядзець на гэтых абодвух). Маштабы сапраўды нагадвалі дзіцячы ранішнік). Затое пад ОЕ прабіўся амаль пад самую сцэну: мой скіл натоўпапрацісканьня хутка дасягне неверагодных памераў. Гледачоў, на жаль, паставілі вельмі далёка. Увогуле дзіўна, чаму ўва ўсіх нармальных краінах ахоўваюць сцэну і сочаць за ўсім секюріці, якія ведаюць сваю працу і атрымліваюць за гэта грошы, а ў сінявокай усё і паўсюль аддаюць мянтам і ваякам, у якіх толькі зорачкі і да-каго-небудзь-дакалупацца ў галаве.


Асабліва і не чакаў, што Океан Ельзи будзе граць песмьні з першых альбомаў, таму вельмі й не расчараваўся.Аднак старога згралі таксама, часа у нейкіх дзіўных аранжыроўках. Можна ставіць птушачку ў любімых гуртах якіх я пабачыў ужывую) Вакарчук мілы, ужо старанькі і жудасна падобны на майго бацьку о_О.

Увогуле, старасьць - не радасьць...
Link3 comments|Leave a comment

Pukkelpop 2009 [Aug. 23rd, 2009|11:04 pm]
[Tags|, , ]
[Current Location |Germany, Essen]
[Current Music |Ghinzu - Cold Love]

Пакуль што самая вялікая музычная зьява ў маім жыцьці) Тры дні няспыннай музыкі, сьпякоты і агромністай колькасьці людзей. Я ўжо шкадую, што не паслухаў шмат чаго з лайнапу да фэсту, бо чуў вельмі шмат цікавага, я на шчэ шмат цікавага я не патрапіў з-за выступаў што перакрыжоўваліся: 8 сцэнаў ня жарты)


Ты хочаш асіліць мае ўражаньні )

Фэст завяршыўся акрабатычнымі нумарамі высока над тэрыторыяй пад гукі оперы і шыкоўным салютам, да якога нашым новагодаўскім расьці шчэ дзесятак гадоў) На шляху назад я заехаў у Брусэль, але баяўся не пасьпець дадому, таму нічога так і не паглядзеў. Хоць пабрадзіў па Аахэну. Вялікае падарожжа-2009, як амаль і лета 2009, скончылася. Буду чакаць фотак маіх спадарожнікаў (шмат афіцыйных можна паглядзець на сайце) і жадаць наступных фэстаў.
Link4 comments|Leave a comment

MUCC - Kyutai [Limited Edition Type A] [Jun. 5th, 2009|09:57 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Placebo - Breathe Underwater]

Прыйшоўшы з затрымкай на пару месяцаў дыск, на жаль, ня вельмі мяне абрадаваў. Я даўно заўважыў тэндэнцыю, што большасьць гуртоў пачынае псавацца менавіта тады, калі я пачынаю іх слухаць) Таму гэта, думаю, апошні набыты мной дыск гэтага гурта, які займае другое месца па маіх праслухоўваньнях у Last.Fm.


Спадзяюся, з часам маё меркаваньне аб такой дзіўнай сумесі гардкора і папсяціны зьменіцца. Некалькі песень усё ж можна слухаць, ды і паўгадзіннае відэа з выступу ў Нью-Йорке будзе дарэчы. Але цяпер трэба пераходзіць на нешта больш актуальнае, напрыклад, на індзі)

З выхадам бясплатнага лайв-дыску наноў для сябе адкрыў Coldplay, а таксама далучаюся да рознага трэшу кшталту Барто) У плянах шмат чаго, напрыклад, прасядзець увесь чэрвень за тупымі серыяламі тыпу адчайных гаспадыняў.
Link3 comments|Leave a comment

Mauzer + Sok, Шакаляд [May. 30th, 2009|10:11 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |Lumen - Беги]

Увесь час мяне не пакідала адчуваньне трэшовасьці таго, што адбываецца) Тое, што Sok - трэш, канешне, зразумела, але публіка на канцэрт усё роўна сабралася даволі страшнаватая. Ахоўнікі і адміністратаршы дыска-клюба ашалелымі вамчыма глядзелі на спробы той (ня вельмі эфектыўныя) зрабіць слэм, хлапцы скакалі са сцэны і біліся галавой аб падлогу, падлога была мокрая ад поту і заўсёды нехта падаў. Mauzer я даўно ня бачыў і, шчыра кажучы, ён мяне зусім не парадаваў. Што да стрынгаў Янкі, дык я ўвогуле прамаўчу. Пісалі б ужо другі дыск, пакуль народ на іх зусім не забыўся.

Ну, быў хоць які слэм. А ў [info]baza_minsk лёгка цаляць) Гэта быў апошні канцэрт за гэты насычаны месяц, і пакуль больш нічога не пляную. Трэба паглядзець, мо хто прыедзе ў працоўны нямецкі горад Эссэн і навакольле ў ліпені ці жніўні) На ROCK WERCHTER'09 аднаму ехаць страшна...
LinkLeave a comment

лишь одно навсегда останется неизменным [May. 29th, 2009|12:45 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Coma - Popołudnia bezkarnie cytrynowe]

Калі б хто здымаў пра маё жыцьцё артхаўсны фільм, адносіны з жанчынамі б пэўна былі неяк прывязаныя да канцэртаў Флёр, бо мне нават і бяз фільма гэта ўсё падаецца даволі псіхадэлічным.

Гурт быў бяз скрыпкі, флейты і розных іншых файных штук: Вольга спачатку пажартавала нешта наконт адтоку іх у іншы праект, а потым сказала, што тых ня выпусьцілі з Украіны. Выехаць з Украіны, маўляў, зараз каштуе вялікіх грошай. Мо з-за гэтага, а мо яшчэ з-за чаго, Вольга была нейкая злая і час ад часу адпускала жартачкі са сцэны наконт Юрыя Куклачова ды публікі. Мо я раней гэтага проста не заўважаў?)

Нягледзячы на гэта і жахлівы гук, канцэрт быў дакладна лепшы за папярэдні (калі, канешне, ня сьпісваць уражаньні ад канцэртаў на спадарожнікаў). Большая частка песень была новая, але вельмі файная. За што я люблю флёр, дык за тое, што часам яны выдаюць песьні пра даволі складаныя і непрыемныя сітуацыі. Часам нават страшна, што яны могуць быць пра цябе. Летам гурт будзе запісваць новы альбом і, мяркуючы па песьнях, ён будзе ня горш за "Эйфорию".

Тым часам, пакуль беларускі генафонд масава зьязджае ў сьвінны грып, Placebo раздае бясплатныя праслухоўваньні новага альбома і, думаю, на фанкісолсах яго ўжо рыпнулі.
Link1 comment|Leave a comment

BelaMusic 2009 [May. 24th, 2009|11:15 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |Marilyn Manson - I Want To Kill You Like They Do In The Movies]

Стаўся нечаканым працягам мокрых львоўскіх бадзяньняў. Ну, сапраўды, ніхто ж не чакаў, што гэта будзе неверагодна круты фэст?)


Трэба было б прыбраць натоўпы мянтоў, дождж праз кожныя паўгадзіны, дадаць піва і пазьмяняць палову выступоўцаў. Мянтоў было столькі, што які МФ мог бы ўчора спакойна мітынгаваць хоць пасярод праспекту, а Ялфімаў быў ужо не такі страшны ў параўнаньні з рознымі Rastop Power Trio і Палацамі) Ну і канешне сасіскі ў цесьце!

Аднак для Менску такое мерапрыемства, тым больш за такія грошы (калі вы бачылі ў нас квіткі за 20к? плюс шмат народу нарыла бясплатных), - вельмі крута і незвычайна. Пад канец усе ўжо скакалі нават пад J:Морс) Больш за ўсё запомніліся Детидетей, якія, здаецца, будуць на Басах (о____О), і Neuro Dubel, на якіх ніхто са мной ня хоча ісьці, і слэм пад якіх, праўда, народ неяк ня вельмі адэкватна ўспрымаў. Шмат добрых фотак можна паглядзець тут ці тут.

Дождж, старыя і вельмі старыя знаёмыя, безвыніковыя спробы вырвацца за агароджу да закапанага піўка.. Спрабую сарваным і балючым горлам зьесьці хоць што-небудзь.
Link4 comments|Leave a comment

Lumen і ўсе-ўсе-ўсе [May. 21st, 2009|01:46 am]
[Tags|, ]
[Current Music |Психея - Звезда в звезде]

Канцэрт Lumen быў звычайным. Было звычайна класна, хлопцы адыгралі звычайна крута, народу было звычайна не прабіцца. У прынцыпе, гэтак нават не цікава) Гурт трымае ўзровень, і нават новы альбом мне ўжо падабецца больш за папярэдні. Шкада, праўда, што акрамя яго зграць пасьпелі ня так шмат. Можна, было, канешне, пайсьці і на другі дзень (дарэчы, як часта ў нас бываюць такія двайныя канцэрты?), але з коштамі на квіткі і новай "лесьвічнай" модай іх прадаваць гэта было нерэальна. І я так і не зразумеў, куды зьнікла з этэру TV NO MORE)


Больш лахматых Тэмаў можна паглядзець тут. Увогуле, праўда, пачынаю думаць, што ў слэме мне няшмат чаго лавіць, а стоячы ля бара я магу толькі напівацца і думаць. Ну, ці тупіць у відэашэраг, што музыкі ў рэактары ўзялі моду круціць)

Тут Coldplay раздае альбом, тут можна спампаваць бясплатны трэк вакаліста Interpol, недзе ў інэце ўжо ляжыць новы альбом Marilyn Mansona, 29га траўня MAUZER, а на BelaMusic будзе выступаць Пеця Ялфімаў. Я выпадкова выкінуў у сьметніцу флэшку, праспаў усе тэрміны, прапіў усе грошы, а пра тое, што маці ўчора споўнілася 50 год, я даведаўся толькі што.
Link9 comments|Leave a comment

НОМ, Fabrique [May. 12th, 2009|01:50 am]
[Tags|, ]
[Current Music |Neuro Dubel - Был задавлен запорожцем]

Ну, і трэба ж адпісацца пра пятнічны канцэрт) Пятніца апынулася жорстка алкагольнай, клюб Fabrique - глямурным і дзіўным, слэм нейкім слабенькім, а НОМ, канешне, феерычным. Хоць і даволі старым.


Можа, да іх наступнага прыезду я хоць спампую і паслухаю галоўны альбомчык) Ды і новы хутка павінны выйсьці: амаль палова песень была з яго і былі даволі неблагія. І, можа, яны нарэшце прыедуць зь Ліверам)

А на фотах, акрамя кускоў [info]warkus'а, [info]kazak_by і [info]misteriomoroz'а можна нават знайсьці некалькі кусочкаў мяне.
LinkLeave a comment

Dir en grey - Tour 08: The Rose Trims Again [May. 5th, 2009|01:35 am]
[Tags|, ]
[Current Music |Дельфин - Кокон]

Добра, што ў жыцьці, якое ў апошні час ідзе, бяжыць ці там імчыцца для мяне з зусім незвычайнай для мяне хуткасьцю, застаецца тое, што даўно і нязьменна тваё) І хоць апошні альбом MUCC не без удзелу [info]missantroop'a едзе да мяне ўжо трэці месяц і, думаю, няхутка прыедзе, новенькі рэліз Dir en grey даехаў да мяне за тры дні)


На трох дысках і, пэўна, самым дарагім набытым мной музычным ці відэа выданьні, зьмешчаныя канцэрт 18 кастрычніка 2008 на Shinkiba Studio Coast, бэкстэйджныя відэа і аўдыёзапіс з гэтага канцэрту і канцэрту ў Osaka-jo Hall 29 сьнежня. Выкананьне вокладкі, як заўсёды, шыкоўные, такой бандурай можна каго-небудзь забіць)

Уласна канцэрт - першы мной бачаны лайв-запіс, дзе Кё фігуруе ў сваім новым стылі - красоўках і адыдас-гарнітуры) Глядзіцца гэта досыць брутальна, канцэрт змрочны, а Кё ужо амаль не сьпявае, а рычыць і раве ў мікрафон. ня дзіва, што нядаўна з-за праблемаў са зьвязкамі яму давялося адмяніць шэраг канцэртаў. Але мелядычныя песьні, як заўсёды, выкананыя выдатна - ад Toguro ўжывую я ў такім жа захапленьні як ад студыйнай вэрсыі) На жаль, я ня маю 5.1 сыстэмы, каб цалкам ацаніць гук..

Некалькі здымкаў вокладкі і скрыноў пад катам )

Зь іншай музыкі я адкрываю для сябе Дэльфіна, Tegan and Sara, A Silent Film і новы альбом IAMX. Альбом Lumen, апошнюю песьню якога сёньня выкладуць на сайце гурта, падабаецца мне ўсё больш, хэдляйнерам BelaMusic будзе J:Морс (sic!), а чырвона-зялёныя рэклямы Flёur проста рвуць мой моск. Які мне б быў так патрэбны ў вучобе, што так зьнянацку пачалася...
Link3 comments|Leave a comment

i still love the light on [Apr. 22nd, 2009|03:35 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |Editors - Camera]

Яшчэ адна рэч, якую я не люблю ў аўдыётрэках - незвычайна вялікая гучнасьць, з-за якой проста вырываеш навушнікі з вушэй каб не згубіць слых. Ня ведаю, як гэта робяць тыя хто грабяць дыскі, але дзеля Editors, якія хоць і Interpol-стайл (на якіх я падсеў кардынальна), але даволі файныя, я магу і перапампаваць альбомчыкі наноў)

Па наводцы [info]coroud'a, які зусім нядаўна папоўніў шэрагі айпода-, інды- і нават гламурнакафэ- манаў, пампую на апошнія інэт-грошы You Say Party! We Say Die! Працягваючы набіваць свой плэйліст New новымі назвамі, магу засьведчыць, што Keane унылы, J:Морс прагрэсуюць у напісаньні бессэнсоўных тэкстаў проста з касьмічнай хуткасьцю, а Разьбітае сэрца пацана, хоць з музычнага гледжаньня нічога ня вартыя, але вясёлыя хоць куды. Я нават задумаўся, ці не пайсьці на іх. канцэрт. Нарэшце запісалі свой першы самотнік са старымі й заслуханымі сто разоў, але добрымі песьнямі Rahis, а Lumen з сёньня пачынаюць бясплатна выкладвать свой новы альбом "Мир". Апошні, на маю думку, будзе даволі слабаваты ў тэкставым і "душэўным" плянах (пиши на стенах тиви но мо, телепродюсер сам посмотрит свое дерьмо), але двума канцэртамі яны, безумоўна, парадуюць)

Што тычыцца канцэртаў, то травень абяцае быць даволі насычаным, калі іх усе не паадмяняюць, як Cradle Of Filth на днях) Акрамя ўжо згаданых люмэнаў і Дэльфіна 1га, 8га траўня да нас едзе НОМ, 23га адбудзецца нешта невядомае пад назвай BelaMusic, а 28га - Flёur, якія хоць і не зусім парадавалі апошні раз, але ўсё ж вельмі і вельмі. І гэта толькі галоўныя падзеі, якія трэба наведаць) Дадаць сюды яшчэ вар'яцкія ідэі зьезьдзіць у Піцер ці мінімальна ў Магілёў... Пошук грошай mode on.

Яшчэ канешне добра напісаць за ноч курсач) Праўда, вучоба ўсё не жадае мяне адпускаць і адчуваю я на гэтай практыцы так і не пагультайнічаю нармальна.
Link4 comments|Leave a comment

(no subject) [Apr. 15th, 2009|06:34 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Interpol - The New]

http://www.songmeanings.net/ - адзін з сайтаў, якія я наведваю вельмі часта. Дзякуючы яму я зразумеў, што не люблю, калі музыкі самі тлумачаць сэнс сваіх песьняў, не люблю сваю ангельскую і не люблю тых, хто лічыць, што ўсе песьні напісаныя пра наркату.
Link8 comments|Leave a comment

вначале было слово, и это слово - дурдом [Apr. 5th, 2009|01:53 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |Сердце Дурака - Раздражает]

Сёньня быў мой апошні вучэбны дзень у гэтым месяцы. На жаль, гучыць гэта куды лепш чым ёсьць, бо рабіць трэба шмат чаго, а наяўнасьць вольнага часу ніяк не адбіваецца на маёй працаздольнасьці - цяпер я проста бессэнсоўна туплю ў монік куды больш часу)

bez bileta апынуліся такімі ж сьмешнымі калічамі, якімі я іх і чакаў пабачыць) Да сур'езнага гурта, якога можа слухаць у КЗ Менск ім яшчэ далёка (а такія ёсьць?), ды й ня ведаю што там будзе рабіць жморс са сваім новым дыскам. Затое 14га Рокаш, 16га The Toobes, а 17-18 траўня Lumen з новым альбомам. На ўсё шукаю кампанію, спадзяюся, знайду)

Нарэшце запісаўся дэбютны альбом магілёўскага гурта Сердце Дурака, які парадаваў студыйнымі версыямі старых песьняў ды некалькімі новымі. Праўда, зьдзівіў іншай аранжыроўкай песьняў, якая часам у мяне зусім ня вяжацца з маім успрыманьнем тэкстаў. Але, можа быць, я прызвычаюся. Ну і, канешне, верните мне СССР дастаўляе)
Link6 comments|Leave a comment

(no subject) [Mar. 29th, 2009|12:55 am]
[Tags|]
[Current Music |Ночные снайперы - Юго 2]

Я пішу і хаваю праз паўгадзіны ў асабістыя допісы вялізарныя тэксты. Сёньня быў першы веснавы дождж :)

А хто не паслухаў бясплатныя трэкі Placebo, IAMX i Marilyn Manson'a, таму спачуваю.
Link7 comments|Leave a comment

Мамкины Бусы, планетарый о.О [Mar. 15th, 2009|12:38 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |Interpol - Pace Is The Trick]

Цікавае мерапрыемства адбылося сёньня ў планетарыі, што ў парке Горкава. Ня ведаю, калі я там быў апошні раз, і ня ведаю калі б пабываў, калі не міні-канцэрт Бусаў. Цікавы гурт, які я ўжо неяк аднойчы чуў, ды забыўся. Ня ведаю, як яны гэта арганізавалі (да апошняга моманту было невядома, ці што будзе), ды й працаўнікі планетарыя проста атас, але яно было варта таго. 45 хвілін зорнага неба, музыкі і прыгожага вакалу. Самае цяжкае, як заўсёды ў гэтым месцы, было не заснуць)

Адыгралі файна і сыходзіць не хацелася. Бо неба на вуліцы такое ненатуральнае..
Link5 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

My Ads