| (no subject) |
[Nov. 20th, 2008|10:51 pm] |
| [ | Tags | | | bymusic, jmusic, music, shows | ] |
| [ | Current Mood |
| | йа крыцег | ] |
| [ | Current Music |
| | Marilyn Manson - A Place In The Dirt | ] |
У чаканьні новага альбому Dir en grey, які вось-вось павінны прыйсьці, напішу ка пра ўражаньні ад апошніх рэлізаў.
Rentrer en Soi - Meggido абсалютна нечакана апынуўся добрым дыскам. Зусім не падобным на папярэдні альбом, хутчэй на ранейшыя праца, як і два нядаўніхз сінгла, але ў адрозьненьне ад апошніх пазбаўлены уныласьці. Фірмовы гук з "ціхім" рокам і гучным мэлядычным вакалам сьпевака, заходзіць вельмі лёгка) Да таго ж з пяці песень усе даволі разнастайныя, сьць і цяжкія трэкі, і павольныя ціхія. Я ўжо было запісаў рэнтрэр у мой агромністы сьпіс гуртоў, якія скурвіліся, але тут вось зараз нават шкада што каманда распадаецца) Ну, яшчэ наперадзе рэліз бэста, будзе што паслухаць.
А вось дыск, пра які ўсе крычэлі аб яго шэдэўральнасьці, Girugamesh - Music апынуўся такім жа шлакам як і папярэднія працы. Вартая ўвагі мо толькі тая песьня, з-за якой гіругамэшаў назвалі ўжжо новымі лінкін паркамі - лёгкі і хуткі такі біт. У астатнім усё так жа цяжка, безсыстэмна і нецікава. А шкада, былі часы.. І плякацік іх у мяне яшчэ вісіць)
Упершыню за доўгі час спампаваў і паслухаў Enigma. Шчыра кажучы, чакаў нечага больш разнастайнага, тут жа дск нагадвае адну доўгую песьню) Але па сутнасьці вельмі рэлаксавая такая рэч.
Ну і працягнем нашу чаргу трольлінгу беларускімі медыя-падзеямі. IQ48 - Героі выйшлі з брэдовай вокладкай, на якой у выглядзе мэйкера аўтарана (якога, як і відэа, на дыску, праўда, няма) неяк засьвяціўся predatorre, трошкі іншым гучаньнем ды ўсё тымі жа песьнямі. Хлопцы - тыя ж вясёлыя раздалбаі, што і тры гады таму. На працягу плыткі дзеці некалькі разоў гуляюць на вуліцы, а дзяўчыны распранаюцца. Шкада, што я не магу супаставіць сябе з выразамі кшталту "абрыдлі паці, абрыдлі пьянкі", таму, напэўна, дадзены дыск абыйдзе мяне бокам. Але вялікай фанацкай браціі (а, хутчэй, сёстрыі ці як гэта будзе чорт) спадабаецца, бо іншых такіх у нас няма. Несумненныя гіты - "Марсіяне" ды "Будзе вайна", а вось песьні якія падабаліся на канцэртах пры больш уважлівым праслухоўваньні тэкстаў апынуліся не такімі цікавымі) Ну, вясёлым і знаходлівым - спадабаецца.
"А хто гэта такая за Беланогая вашчэ?" - спытала мяне прадавачка квіткоў, і, мяркуючы па сёняшняму канцэрту, даведвацца пра яе ўжо позна. Хутчэй за ўсё, новы альбом даволі персьпектыўнай сьпявачкі будзе яшчэ больш трэшовым за апошні) Канешне, там мо будзе больш нейкіх левых мужыкоў і тру-джазавай музыкі, але мне падабалася менавіта Беланогая першых дэма-запісаў, з тэкстамі і простай гітарай.. Трошкі шкада грошай на сёняшняе мерапрыемства. Ну, хаця б пабачыў знаёмых (і даволі нечаканых). А яшчэ нарыў значку БУДЗЬМА, дооо.
Тым часам альбом Глюкаў, што распаліся, гуляе па рукох, Nevma рыхтуе свой, а я спрабую слухаць ангельскамоўныя падкасты The Economist. Ён проста рве моск) |
|
|