Home
letters from the lost days [entries|archive|friends|userinfo]
belarusian psycho

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

(no subject) [Oct. 6th, 2009|11:08 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Editors - Bricks And Mortar]

LISP - пэўна, другая самая страшная рэч, якая здаралася (і здараецца) са мной за час маёй адукацыі. Першай была электратэхніка на першым курсе) У вачох жаночай паловы групы сьляпы адчай.

Затое ў маім пакоі зьявіўся трэнажор о_О
Link4 comments|Leave a comment

вечная весна в одиночной камере [Jul. 1st, 2009|04:19 am]
[Tags|]
[Current Music |Peter Heppner - Easy]

Як паказвае практыка, чым больш галава забітая зусім іншымі рэчамі, тым лепш атрымоўваюцца паказчыкі. Время точно убито серыяламі, півам і жывымі гукамі анлайн. Сэсія скончаная, з 9.1 сярэднім балам пераходзім на наступны ўзровень і да хв-чо-рабіць-далей мяжы усяго два гады. Наступныя ж два месяцы я ў працоўным горадзе Эсэне раблю працоўны выгляд і сяджу ў асьцы. Насамрэч, сам ня ведаю, навошта мне гэта трэба, але рабіць розную херню я ўмею бадай што лепш за ўсё (канешне, калі ўявіць, што я ўмею што-небудзь яшчэ). Кватэра напалову з кітайцам, мінімум плянаў, грошай, ведаў і настрою - так не хапала мне гэтым летам.

Ну, а ўвосень усё будзе.
Link5 comments|Leave a comment

I write for Obama! [Dec. 20th, 2008|01:35 am]
[Tags|, ]
[Current Music |Placebo - Bigmouth Strikes Again]

Адчуваньне, што веды праходзяць скрозь мяне як скрозь дуршлаг. Ня тое, каб я вельмі расчароўваўся, аднак пачуцьцё сыходзячага часу і марнасьці усёй маёй дзейнасьці за колькі год стала ўжо перманентным. Затое ў мяне класныя почырк і ручка.


Іншыя чырвоныя падзеі. Трошкі рэарганізаваў свае мабільныя тарыфы. Сёньня адхапіў аж тры сімкі life (бяз смайлу), цяпер бы знайсьці каму аддаць. Увогуле зьдзівіўся таму, што дазволена праводзіць камерцыйныя акцыі ў навучальных установах, гэта ж проста дыверсыя рэжыму навучаньня) Калі хто таксама падлучыўся і жадае мой нумар - паведамляйте. У прынцыпе, калі хаця б палова знаёмых пяройдзе на лайф, будзе куды выгадней. Праўда, за маю мабілу ўсё роўна плачу ня я. Але й на МТС перайшоў нарэшце са свайго дагістарычнага джынсу на больш танны Red)
Link9 comments|Leave a comment

я ненавижу красный цвет [Oct. 27th, 2008|10:22 pm]
[Tags|, , , ]
[Current Music |Bloc Party - Biko]

Сёньня ў нашай хабзе сьвята. Паўсюль вісяць чырвоныя балёнікі, лёзунгі, цытаты леніна, па калідорах бегаюць атрады хопчыкаў і дзяўчынак у белых кашулях, аруць віват камсамол і нешта яшчэ. На паверхах стаяць чырвоныя сталы, дзе раздаюць заявы на ўступленьне ў БРСМ. Усе з чырвона-зялёнымі стужкамі. Гучыць гэта ня так феерычна, як выглядае) Праўда чувак за сталом цывільна пракансультаваў майго сябра як з брсму выйсьці. Сёньня быў яшчэ нейкі звычайны трэшовы хабзаканцэрт ад прафсаюза які тырыць у мяне бабло, але я неяк здолеў зь яго зваліць) Сьвята будзе доўжыцца, здаецца, тыдзень. цікава, ці гэта паўсюль так?)

Тым часам я гуляюся ў казуальны і мілы World of Goo (~65мб, пашукайце ў торэнтах), а пасьлязаўтра набуду выйшаўшы Xenus 2. Па-нямецку ведаю піва, мяса і грамадзянства, - да паездкі гатовы. Праўда, здаецца, вандроўка на Фуэрту Вентуру гэтай зімой адмяняецца - даволі халодна там.. А я так жадаў пасёрфіць:)

2га Дзяды.
Link9 comments|Leave a comment

адукацыйныя будні [Sep. 22nd, 2008|04:18 pm]
[Tags|]
[Current Music |Marilyn Manson - The Golden Age Of Grotesque]

Апошнім часам БДУІР перастаў пускаць нашых каледжатнікаў на свой стадыён, патрабучы 150 кускоў за занятак. Спортзалю рамантуюць з пачатку навучальнага году, ды там і без рамонту ўмяшчалася толькі дзьве групы, а не чатыры-пяць, якія адначасова маюць заняткі. Таму нас выганяюць на вуліцу ў любое надвор'е, з-за чаго я ўжо атрымаў чота на горла і вушы) Сёньня крута пазаймаліся на раздалбанай асфальтаванай пляцоўцы.

Я зьяўляюся адзіным чалавекам у групе, а мо й на паралелі (бо мне ніхто ня верыць), хто не ўступіў у прафсаюз. Але паўтары тысячы з кожнай стыпендыі на працу нахлебнічкаў (якія, паходу, займаюцца толькі рознымі перфамансамі ў актавай залі, якія проста рвуць моск) адлічваюцца. То бок за тры зь нечым гады навучаньня там ужо націкала 55 тысячаў. Але забраць бабло, як і адмовіцца ад адлічэньняў, як я зразумеў, немагчыма) Я нат ня ведаю ці не забаронена ў нас у гэтым прафсаюзе ня быць залічаным.
Link6 comments|Leave a comment

session's completed [Jun. 30th, 2008|04:45 pm]
[Tags|, ]

Сэсыя здана з сярэднім балам 8,64. За час сэсыі:

1. Пройдзеная гульня Bioshock, стылізаваны пад 60я тэхнагенны шутэр з моцнай атмасэфрай і цікавым сюжэтам.
2. Пройдзеная гульня Call of Duty 4: Modern Warfare, пра арабаў, злых рускіх, бравых амерыканскіх дэсантнікаў, якія мочаць тых арабаў і рускіх, ядзерныя выбухі, Чарнобыль, а таксама цытаты Гарбачова, Пуціна, Ельцына й шмат каго яшчэ. Сьвята для беларуса, карацей.
3. Пачатыя, але кінутыя Silent Hill 4 і Crysis
4. Прагдежаны чацверты сэзон House M.D.
5. Прагледжаны першы сэзон Lost

Больш нічога цікавага асабліва не адбылося. Мора піва, адзін дах, адзін знаёмы з амаль ужо дзяцінства. Заўтра будзе вялікая пьянка. Што рабіць далей - ня ведаю абсалютна.
Link12 comments|Leave a comment

(no subject) [Jan. 5th, 2008|05:05 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Girugamesh - Dance Rock Night]

Ня ведаю, ці працоўнікі навучальных установаў панабывалі мазгоў недзе па зьніжках, ці гэта само неяк так атрымалася, але такога падману не чакаў ніхто)

Сказалі за два дні, што на кансультацыю па прадмеце павінныя прыехаць усе з залікоўкамі. Усе узрушыліся, адна дзяўчынка нават торт выпекла, бо прадмет цяжкі. Ніхто не вучыў нічога канешне. Пайшлі чуткі, што дадуць аўтамат за паход на нейкі там хакей, што ўжо тады было трохі дзіўна. Настаўніца ад такога наплыву народу была вельмі зьдзіўленая, а мы ня меньш, бо лічылі ўсё гэта яе ініцыятывай.. Нарэшце, прыходзіць неякая цётка зьверху й кажа: 7га усе на хакей у абавязковым парадку.
Link17 comments|Leave a comment

(no subject) [Jul. 19th, 2007|12:52 am]
[Tags|]
[Current Music |Nevma - Утопи меня (live)]

А я між іншым паступіў на вышэйшы ўзровень, цяпер вучуся чатыры гады, атрымоўваю вышку, педагог-праграміст і еду ў чарнобыльскую зону мутантаў вучыць на два гады. Прайшоў у групу 20м з 20ці. Калі тое, што сабралося на 1м курсе было жудасным батальёнам людзей неадэкватных (самы высокі прахадны бал), то цяпер гэта будзе ўвогуле нешта неверагоднае..
Link13 comments|Leave a comment

(no subject) [Jun. 24th, 2007|03:27 pm]
[Tags|]
[Current Music |MUCC - Kuchiki no Tou]

Сярэдні бал - 8.4. Неяк увогуле на шару прайшло. На філасофіі настаўніца сыйшла кудысьці, на інфарматыке - прыняла іншая, на электратэхніке патрапіла задача якую я батаніў перад дзьвярыма.. Матэм і фізіку ўвогуле сьпісаў усё. Нічога не рабіў і нічога так атрымаў. Было б у гэтым шчасьце.

Ну што, прывітаньне, яшчэ адно адзінокае лета.
Link3 comments|Leave a comment

(no subject) [Jun. 19th, 2007|12:27 am]
[Tags|, , , ]
[Current Mood |мюзік]
[Current Music |RENTRER EN SOI - I hate myself and want to...]

- У меня своя жизнь, понимаешь?
- А у меня.. вот.. твоя..

Атрымаў учора 9 па філасофіі. З 5 і 7 сэмэстровымі. Ну, хоць каму-ніць мае трызьненьні спадабаліся, хаця й не па той тэме. Пайсьці мабыць у гуманітарыі, хай мяне навучаць...

Намбэр 23, 12 бібізян (малпаў, так), Пацалунак навылет, Прарок, 13 сяброў вялікага блакітнага акіяна ўсе добрыя фільмы, ніхто пра іх чытаць ня будзе таму ідуць лесам, а замест кітайскай залатой кветкі я пратопаў паўменску пехам. Resident Evil 4 даволі цікавы, я амаль не размаўляю з бацькамі й не магу наглядзецца на дождж за вакном.

А вось вам цікавыя камюніці: [info]ljby, [info]tfp_by, [info]by_real, [info]ru_lifehack, [info]by_hujova. Судзячы па колькасьці юзвераў у апошнім, хуёва на зямлі беларускай пакуль тром чалавекам. Улівайся, так сказаць.

Канец паста.
Гартай далей.
Link4 comments|Leave a comment

Лаўкі й запальніцы [Mar. 26th, 2007|11:28 pm]
[Tags|, , ]
[Current Music |Muse - Ruled by Secrecy]

Сёньня зноў запаўнялі гэтую лухту. Трэба адзначыць, мы падыйшлі з усёй сур'ёзнасьцю да гэтае справы. Прачытаўшы правілы, уцямілі, што адказы можна запаўняць чым заўгодна, і пачалі. Даволі хутка надакучвае пісаць адныя х (тыпу крыжыкі) насупраць адказаў "БРСМ вельмі ўплывае на маю самасьвядомасьць", ну й пайшла творчасьць. Ад простага "ххх", "хз", "?:%%; !!!" перайшлі на "по х", "вдоль х", "по утрам" і "не понял вопроса") Як не выдумлялі, але на пытаньне "Ваша цель в жизни" мы не знайшлі варыянту лепей ужо існуючага "достигнуть желаемого" (а варыянтаў там было да халеры) і пасумавалі, што сярод 15ці (!) адказаў на пункт "почему вы поступили в это учебное заведение" не было варыянту "я дебил". Жадалі дадаць, але, думаю, калі гэта будзе чым-небудзь апрацоўвацца, могуць не зразумець. Хаця паглядзім, як зразумеюць што мы там наварацілі.

Ужо трэці раз, калі паміж памерці ад самоты на парах і залезьці ў інэт праз мабілу (дарэчы там часам знаходзіш самоту шчэ большую) я абіраю другое, знаходжу сябе залагіненым за нейкімі юзерамі са ўсяго сьвету. Адзін раз гэта быў нейкі фатограф з Казані, залагінены ў жж, другі - невядома хто, але ўжо на гмэйле. Мабыць я шчэ шмат каго не заўважыў) Пэўна, гэта нейкія асаблівасьці перадачы ip МТСам. Ня думаю, хто нехта з маіх знаёмых актыўна лазіць па жж праз мтс, але бойцеся ўсё роўна)
Link1 comment|Leave a comment

Марнаваньне грошаў [Mar. 14th, 2007|06:42 pm]
[Tags|]
[Current Mood | бака]
[Current Music |Детидетей - Шёпотом]

Хадзіў сёньня на выпрабавальнае тэставаньне.
Ну, што я магу сказаць. Пачатковае "омг" за дзьве гадзіны напісаньня перайшло ў моцнае жаданьне з'есьці гэтую паперку, каб не паказваць вынікі маёй самаадданай працы. Па палове задач я ўвогуле ня ведаў што рабіць) Не сказаць, каб я шмат чаго жадаў ад тэста да якога зусім не рыхтаваўся й матэрыял па якому апошні раз бачыў амаль год таму.. Але трошкі.. непрыемна.
Link18 comments|Leave a comment

Абноўка [Jan. 31st, 2007|08:29 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Flёur - Печальный клоун]

Собсна тут )
Link23 comments|Leave a comment

Гот-дзень [Oct. 9th, 2006|10:51 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Maximum the Hormone - Rei Rei Rei Rei Rei Rei Rei Rei Ma Ma Ma Ma Ma Ma Ma Ma Ma]

Сёняшні дзень у каледжы быў вельмі цікавы й даў мне шмат новых ведаў. Тамушта сёньня мы прыбіралі могілкі.
Ну ня ведаю я, чым голая чорная зямля прыгажэй за жоўтае лісьце. Плямы могілак з лісьцем і чорныя сьцежкі.. Аднагрупнікі, якія фоткаюцца з граблямі на фоне помнікаў, у час цяжкай барацьбы з восеньню.. Жахліва ўсё гэта. Новае пакаленьне ідыётаў: калі не дэманстрацыі першамайскія, дык уборкі могілак успамінаць будуць...
Я ўсё ж такі спадзяюся, што я проста нарадзіўся ня ў той час, а не ня ў той краіне.
Link15 comments|Leave a comment

Здаўся! [Jun. 24th, 2006|11:12 pm]
[Tags|]
[Current Music |The Used - Yesterday Feelings]

Мой сярэдні бал, па якому будзе лічыцца стэпуха - 8,375. І ніфіга і не батан! Бо прынамсі апошні іспыт можна і трэба было здаць лепш.
Нарэшце я вольны. Калі ў каго якія прапановы - калі ласка:)
Link9 comments|Leave a comment

Сёняшняе [Jun. 18th, 2006|11:44 pm]
[Tags|, , ]
[Current Mood |афігеўшы]
[Current Music |Народны альбом - Эх, змагаліся...]

Афігеў ад дзевяткі па іспыту. Як прыйшоў дамоў, афігеў вось ад гэтай навіны. Пачытаўшы фрэндстужку, афігеў вось ад такога аптымізму (мне б на ўсё жыцьцё хапіла). Яшчэ раз паглядзеў і зноўку вельмі ўразіўся творам Міядзакі "Панесеныя прывідамі", якога ліцэнзію набыў сёньня. Ну і пад вечар, прачакаўшы гадзіну й аддаўшы кучу трафіка на рэгістрацыю, афігеў ад таго, што вы бачыце зправа. У цэлым Half-life 2: Episode one пакуль падабаецца, больш з-за розных прыколаў і файнай рускамоўнай агучкі: разработчыкам напэўна няма было чаго рабіць доўгімі начамі:) Шмат сьмяяўся над момантам калі у цемры мяне напужала свая ж напарніца:)
Да я маленькі тупы геймер.
Link2 comments|Leave a comment

Сэсія [Jun. 17th, 2006|11:07 am]
[Tags|, , ]
[Current Music |The Used - Listening]

Link6 comments|Leave a comment

(no subject) [May. 6th, 2006|09:45 pm]
[Tags|]
[Current Music |beZ bileta - Две лодки]

Тры пары ў нядзелю не руляць ніразу.
Link4 comments|Leave a comment

Апрацоўка [Apr. 12th, 2006|05:18 pm]
[Tags|, ]
[Current Mood |апрацаваны]
[Current Music |beZ bileta - Никогда не умирай]

Сёньня нас ганялі запаўняць анкету па "ідэялагічнаму і прафесыйнаму выхаваньню моладзі". Наіўныя й часам незразумелыя тупа пабудаваныя пытаньні проста.. уразілі:) Пэрлы:

"Как вы относитесь к националистским (нетерпимость к другим национальностям) идеям в молодёжи?"

"Как вы относитесь к проявлениям экстремизма (крайнего выражения своего мнения) в молодёжи?"

"Допускаете ли вы участие в несанкционированных собраниях/митингах/шествиях/демонстрациях?"

"Как члены БРСМ вашей группы влияют на формирование вашей личности?"

"Считаете ли вы специальность, на которой вы учитесь, вашим призванием?"


Варыянт адказу на пытаньне "Почему вы выбрали эту специальность?": "Хочу помочь стране социально-экономического кризиса".

"Гордитесь ли вы своей страной?"

За няправільны адказ на апошняе пытаньне ўвогуле, думаю, прозвішча ў КДБ здадуць. На пытаньні пра ўплыў настаўнікаў, БРСМ і куратараў самы горшы адказ быў -"ніяк не ўплывае", адмоўных не было ўвогуле:( Жадаў дапісаць некалькі радкоў з варыянтамі, але падумаў - шчэ знойдуць.. Яшчэ была шмат цікавых пытаньняў пра інтэнсіўнасьць паленьня з варыянтамі адказу "5-10 цыгарэт у дзень" і "10-20 у дзень", выпітага алкаголю ды зьетых таблетак:)

Вось правераць гэтыя адказы ды скажуць па тэлевізіі: "Ніхто са студэнтаў ня быў на міцінгах, яны самі прызналіся! Гэта былі закінутыя амерыканцамі шпіёны!" :)
Link6 comments|Leave a comment

Про фильмы, почту и учёбу [Jan. 29th, 2006|01:09 pm]
[Tags|, ]
[Current Music |Eminem - Sing for the moment]

Продолжаем давать советы для тех, кто хочет посмотреть нечто интересное:) Два очень хороших фильма - "Машинист" и "Море внутри". Первый - триллер, в котором, правда, проглядываются отголоски "Бойцовского клуба", но сам по себе снят очень хороша и игра главного актёра мне очень понравилась. Это кино про человека, который уже год как худеет и не может ничего с этим поделать, а на работе он становится причиной несчастного случая, одним из участников которого является человек, которого никто кроме главгероя не видел. И там начинаются всякие его расследования довольно странных обстоятельств, как любят писать в описаниях фильмов:)
Второй фильм - драма про человека, который вот уже 30 лет как прикован к постели и всё это время он борется в судах за право добровольно уйти из жизни. Довольно грустный фильм..

Я завёл себе почту на гмэйле, теперь мне можно написать на zap4ick@gmail.com, и, если кто-нибудь ещё там не зарегистрировался, всегда могу прислать вам приглашение:) Очень удобный сервис, я даже денёк поюзал его через веб-интерфейс.

Учёба приходит как всегда невовремя... Очень хочу научиться спать с открытыми глазами, может кто поможет?
Link8 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

My Ads