?

Log in

letters from the lost days [entries|archive|friends|userinfo]
belarusian psycho

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

(no subject) [Jul. 5th, 2012|09:37 pm]
belarusian psycho
[Tags|, ]
[Current Music |2:54 - Sugar]

Разрываю цішыню толькі дзеля карысных мэтаў. Вось тут ціхенька прадаецца прывабная цішотка памеру S, абсалютна новая. Падкіньце мне грошай на лета :)


Ну і заўтра ў нас клёвы тандэмны канцэрт гатычнага дарквэйнага эстонца і менскіх Cold In May, якіх я таксама адкрыў для сябе нечакана і афігеў ад таго, што ў нас нехта так добра грае. Праўда, ім бы трэба было не па сынт-готыке піярыцца, а па дэпешмоду, але здаецца ў іх і так няма праблемаў у вядомасьці за мяжой :)

З інтэрнэт-абнаўленьняў: можна дадаць мяне ў тумблеры і ў пінтэрэсьце.
LinkLeave a comment

(no subject) [Jan. 27th, 2012|03:43 pm]
belarusian psycho
[Tags|, ]
[Current Music |Caspian - Cigarette | Powered by Last.fm]

" В первый раз присутствовал на заседании оргкомитета шествия «За честные выборы» 4 февраля. Общее впечатление от увиденного самое положительное. Люди собрались все очень разные, но объединены одной достойной целью. Общались спокойно, уважительно, по-деловому, никто на себя одеяло не тянул. Каждый знает, чем занимается и работает на общее дело. Создалось впечатление, что члены оргкомитета прекрасно понимают, что люди придут на шествие не к ним, а чтобы выразить свои собственные чувства по поводу сложившейся ситуации в стране после сфальсифированных властью выборов в Госдуму."

Адсюль. Кантраст, канешне...

Таксама па тэме: выступ Жырыноўскага перад едросамі.
LinkLeave a comment

2011 [Dec. 29th, 2011|09:24 pm]
belarusian psycho
[Tags|]
[Current Music |The Silicon]

Год 2011 не адзначыўся ніякімі глябальнымі вандроўкамі ці зьдзяйсьненьнямі. Толькі што можна адзначыць Interpol у Піцеры, музычныя вынікі я падводзіў тут і тут. У астатнім год быў хутчэй прагрэсіўным: стаў больш працаваць у "графіці", паціху разьвіваецца ultra-music, атрыманы дыплём і забіта на магістратуру. Жыцьцё становіцца больш самастойным, хаця некаторыя праблемы пакуль што ляжаць нявырашыныя.

Можа быць, у 2012 усё ж атрымаецца зганяць на які-ніць сігет, але ня надта на гэта спадзяюся. Што дакладна - будзе шмат крутых канцэртаў)

Канец году канешне сапсавала нечаканая сьмерць pacyfik, мае спачуваньні родным, warkus'у і сябрам.
Link3 comments|Leave a comment

Lumen, Re:Public / Alai Oli, Мулен Руж / "Твой фэст", Loft [Dec. 11th, 2011|12:36 am]
belarusian psycho
[Tags|, , ]
[Current Music |Saxon Shore - Amber, Ember, Glow | Powered by Last.fm]

Нефігова спазьніўшыся такі патрапілі на канц лепшага альтэрнатыўнага гурта Расеі. Гук і сьвятло былі лепшыя з тых, якія я бачыў у рэпабліке, а мо і ў рэактары. Зьдзівіўся колькасьці шкалаты: нечакана ўсьведамляеш, што падлеткі па 16 год усё шчэ падсаджваюцца на люмэн, як і ты калісьці. Але ўсё роўна мала дзе такое ўбачыш. Шкада, што Тэм амаль нічога не казаў паміж песьнямі, мо выгаварыўся ў першы дзень. А мо і лепш бы не казаў: неяк ён паслабеў у выказваньнях. Фоты тутака.


А вось Alai Oli прыемна зьдзівілі як новым альбомам (які я паслухаў ужо пасьля канца), так і амаль люмэнаўскай палітычнай песьняй, прывезенай сьпецыяльна для менска. З лёгкага рэггі-гурта (хоць і неблагога) калектыў паціху ператвараецца ў нешта цікавае. Пазітыву зараз паменей, а сацыяльшчыны - паболей. Народу было, на жаль, ня шмат, а крыніца каштавала 25 тысячаў! Аднак тыя, хто былі, таньчылі вельмі класна) Нянавісьць да звар'яцелых капірайтэраў:


Паміж гэтымі двумя сольнымі канцамі быў неблагі "Твой фэст", пра які я напісаў тут. Невма і Акутэ - ок як заўсёды, яшчэ пара неблагіх гуртоў, бармэны і меню ў бары не разумеюць адзін аднаго. Дарма музыкаў і набліжаных было болей за гледачоў. Фоты тут.

Калі шчэ ня вырашылі, што рабіць заўтра, гоў на "Алмазный фронт"! У панядзелак - гангста-рэп Jah#ponica, паспрабую гэта перажыць. А ўвогуле прыхварэў я чота, і магчымасьці палекавацца ў бліжэйшай будучыні не чакаецца.
LinkLeave a comment

Красные Звёзды "Про кота Шредингера" [Dec. 6th, 2011|01:45 am]
belarusian psycho
[Tags|, ]
[Current Music |Красные Звёзды - Про кота Шредингера | Powered by Last.fm]

"Эй, вы, живущие на последнем издыхании. По милионному кругу в одно и то же, одно и то же столетие. Одни и те же деньги. Одни и те же дети. Когда вы смотрите в мои глаза, в мои пронзительные глаза, о чем вы думаете, куда вы ждете? Кому вы плачете? Когда вы сможете? Зачем вы дышите? Глядите впредь невидящими очами надгробных рисунков. Стягайте плеть своими натруженными спинами. Усаживайте на них своих горемычных детенышей. Поливайте духами нагрудные распятия. Чтобы лучше пахло, чтобы сильнее болело. Чтобы как раньше! Чтоб горизонт трещал паутинами молний! Чтоб в дневнике стояли только пятерки, пятерки, пятерки! А когда придет ласковая смерть и нежно обнимет, вот тогда-то всё и станет ясно. Рассыплется хрустальный мир! Зазвенят осколки по лестнице вниз. И любви станет тесно в жаркой коробке с детскими игрушками. Всё станет на своё место. Одни пятёрки в дневнике и фотографии учителей.

Бессмысленное сотрясение воздуха. Бессмысленное ощущение в области паха. Бесмысленные любовные переживания. Бесмысленные войны. Бесмысленное строительство. Бесмысленные Ньютон и Энштейн. Бесмысленные дневники. Бессмысленные традиции. Бесмысленные черно-белые перекуры на полустанках. Бесмысленные переговоры. Наполненные смыслом невидящие глаза на границе. А на меня пикируют бабочки. Меня облепили бабочки. Меня полюбили бабочки. Цветные и ненасытные бабочки. Видимо, те самые бабочки из ваших опустевших животов."
LinkLeave a comment

Тузін, Графіці [Dec. 5th, 2011|09:26 am]
belarusian psycho
[Tags|, , , ]
[Current Music |Красные Звёзды - Ловко]

Шкада, але "Красные Звёзды" гралі толькі 40 хвілін, бо бубначу трэ было некуды зьязджаць. Але затое згралі пару старых песень, якіх, здаецца, ня гралі на былым канцэрце. Незразумела, чаму Селіванаў ня змог на гітары зграць звычайную акустыку, але як ёсьць, так ёсьць. На жаль, не змагу патрапіць на канцэрт 15га, бо буду працаваць у лофце.


Яшчэ фоткі тут. А тут можна спампаваць альбом "Май в сентябре", што быў прэзентаваны ў тым годзе, але так і ня ўбачыў сьвет. Клапатліва парэзаны і аттэганы мной)

Запрашаю ўсіх на рахісаў і "Алмазный Фронт")
LinkLeave a comment

Pompeya, RE:Public [Nov. 21st, 2011|04:49 pm]
belarusian psycho
[Tags|, ]
[Current Music |Arms And Sleepers - Van Buren | Powered by Last.fm]

Адразу рэжа слых, што ўжывую пампея зусім не такая як на запісе, але потым прызвычайваешся. Людзей было чакана няшмат, але нават болей, чым магло быць. Усе файна патанчылі, а кульмінацыяй вечара стаў кавэр на пінкфлойд.


Дзіўнаватай якасьці фотачкі тут. Магчыма, наведвальнасьць менавіта гэтага канцу стала нагодай злога камэнтару Старцава ўкантакце, але нешта ў лесе здохла і я набыў квіток. Бо добра, што хоць некага да нас атрымоўваецца прывезьці.

Нагадваю, што ў "графіці" ў чацьвер касьмічны канцэрт. Раю тым, каму спадабаліся Everything Is Made In China, на якіх я не патрапіў з-за невялікай оспы)
LinkLeave a comment

The Blackmail + Flёur, субота-нядзеля, Republic [Nov. 16th, 2011|01:37 am]
belarusian psycho
[Tags|, , ]
[Current Music |65daysofstatic - Surgery | Powered by Last.fm]

Упершыню быў у рэпабліке і ў прынцыпе ўсё ня так страшна, як пра яго кажуць) Халаднавата, пад сцэнай нічога ня чутна, піўко па 20к, але даволі ўтульна і канцэртна. Па ўражаньні, клюб моцна меней за Рэактар, калі не лічыць агромністых прастораў гардэробу і прыбіральні. Парадавала, што на першым бары працуюць рабяты з "Малака", а на другім - блізьняты з Рэактара)

Невядома, навошта было рабіць з прэзентацыі The Blackmail цэлы фэст з чатырма гуртамі. Бо расейскія ж каштуюць грошай, а блэкмэйлы і сольна маглі сабраць не нашмат меней людзей. Бо публікі было мала, кожны гурт зграў хвілін па 40 і засталося адчуваньне нейкай няскончанасьці.


Яшчэ фоткі тут. Блэкмэйлы былі файныя і нават згралі кавэр на адзіны добры трэк з альбому Arctic Monkeys. І хоць дэбютнік не такі класны як EP, два гады з яе прэзентацыі не прайшлі дарма. Чакайце на акустычны сэт 5 студзеня ў "графіці")

Адэскі ж гурт прыехаў у стэп праз чатыры гады свайго першага канцэрту тут жа. Людзей на Flёur было куды больш, хоць другі паверх быў даволі вольны. Мо з-за добрага агляду, мо з-за класных улюбёных песень на біс, але канцэрт мне падаўся лепшых з усіх мінскіх флёравых. Хаця новыя песьні ў асноўным не спадабаліся. Трэба паслухаць у студыйным варянце)


Яшчэ фоты тут. У адрозьненьне ад былых канцэртаў, у дзяўчынак быў добры настрой, жартавалі і ўсьміхаліся, а музыкі не ладзілі выступ сваіх левых праектаў і ня вельмі псавалі выгляд гурта. Таму рамантычную традыцыю флёрапаходаў думаю працягваць.

Карыстаючыся выпадкам, запрашаю ўсіх на прэзентацыю альбома HFBN. Канешне, прэзентацыя альбома blackpaperplanes і трыб'ют Radioheаd у гэты ж дзень - эта пізьдзец, але мы былі першыя) Падтрымай індату!
Link2 comments|Leave a comment

(no subject) [Oct. 31st, 2011|09:33 pm]
belarusian psycho
[Tags|]

Прадаў свой стары і набыў новы. Стаміўся чакаць, калі ўжо выйдзе nano на 32 гіга, а судзячы па апошнім анонсам, чакаць яго яшчэ няхутка. Ужо пакутваю, што колеру срэбра, а ня чорны, але ладна)


Тыкаў нядаўна трэці іфон і фігеў з таго, якое гэта тупое нязручнае лайно) Таму пакуль, імха, айподы - лепшае, што зрабіла эпл за час свайго існаваньня.
Link6 comments|Leave a comment

(no subject) [Oct. 25th, 2011|02:22 pm]
belarusian psycho
[Tags|]
[Current Music |Joy Division - Insight | Powered by Last.fm]

У межах абнаўленьня мабільнага жыцьця перайшоў на днях з МТС-а, на якім быў 7 год, на velcom. Доўга я чакаў, калі ўжо зробяць зьмену аператара бяз зьмены нумару, але так і не дачакаўся. Нагоды пераходу ў парадку важкасьці прыкладна такія:

1. Нечакана аператары пачалі патрабаваць нейкі час стажу, каб узяць у растэрміноўку тэлефон, таму трэба было нарэшце рэгіць якую-небудзь сімку на сабе.
2. Прыкладна 70% маіх тэлефанаваньняў прыходзяцца на вэлком
3. Вэлком спансуе ў большасьці добрыя івэнты і канцэрты (напрыклад, нядаўні Hurts), у той час, калі мтс займаецца рознай рэп-лухтой.
4. Дызайн вэлкома
5. Вэлком - не рашкінская фірма

Кошты ж і якасьць у аcноўным аднолькавая, а часам у вэлкома і таньней. Каму патрэбны новы нумар, адзначаемся.
Link2 comments|Leave a comment

HTC Desire S [Oct. 23rd, 2011|12:57 pm]
belarusian psycho
[Tags|, ]
[Current Location |Belarus, ]
[Current Music |Russian Circles - Schiphol | Powered by Last.fm]

Мой Legend прамтрымаўся ад набыцьця роўна год - пры здачы ў гарантыйны рамонт да канца тэрміну гарантыі заставалася тры дні) Таму прыйшла на думку ідэя набыцьця чаго-небудзь панавей. Адразу нацэліўся на HTC Sensation, аднак менавіта ў дзень майго абязтэлефоньваньня ён паўсюль зьнік :( Таму, ня доўга думаючы, я ўзяў трошкі таньнейшы і слабейшы, але ўсё ж неблагі Desire S.


Канешне, хуткасьць працы ўражвае. Трошкі расчараваў дызайн - пасьля феерычнай Легенды ён трошкі шэранькі. Ды і Сэнсэйшн апынуўся ў краме ўжо сёньня) Аднак на наступны мінімум год, судзячы па ўсім, маім міні-кампутарам будзе менавіта гэты дэвайс.

btw, адрамантаваны HTC Legend прадаю)
Link13 comments|Leave a comment

ночные грузчики, Fabrique [Oct. 17th, 2011|09:46 pm]
belarusian psycho
[Tags|, ]

Канцэрт адбыўся, і дзякуй за гэта хлопцам, дзякуй і арганізатару. Шмат хто застаўся мерапрыемствам вельмі незадаволеным і, канешне, гадзіну стаяньня на холадзе, быдла-ахоўнікаў ды галімы гук забыць цяжка. Што ж тычыцца Алёхінавага запою, блытаньня тэкстаў ды проста забіваньне на аўдыторыю, то, па-мойму, усё добра пасуе да самога гурта і яго атмасферы)


Дзякуй за фота coroud. Сапраўды, дзіўна было чакаць ад канцэрта алкаголікаў і нешчасьліўцаў рокавага драйву ці выкшталцонасьці. Але відаэшэраг быў класны, шмат улюбёных песень прагучала з экспрэсіяй і гістэрыкай, і калі б прыйсьці не з паловы, было б увогуле добра. Шмат за Алёхіна прачытаў Янотаў, шмат сам Алёхін налаяўся матам у сустрэчы кантакціке (а тут сам напісаў у жж). Калі адносіцца да івэнту як да перфомансу (а аднолькавыя канцэрцікі ўжо падзаябалі), то я вельмі задаволены і рады, што ўбачыў геніяў ужывую. Хоць яны і чытаюць тэксты з паперкі...

Іншае: Hair Peace Salon апынуліся афігеннымі і, напэўна, лепшымі беларускімі індзі-рокерамі без пост-панкшчыны, канцэрт Manicure, што абяцаў быць падзеяй месяца, адмянілі :( Традыцыйна запрашаю на канцэрцікі, і 25га кастрычніка гэта будзе Rokash!
LinkLeave a comment

ох, я вялікі вандроўнік [Oct. 16th, 2011|11:34 pm]
belarusian psycho
[Tags|]
[Current Music |Manicure - Gust Of Wind]

LinkLeave a comment

Рассылкі? [Oct. 13th, 2011|06:21 pm]
belarusian psycho
[Tags|]

Такая маза. Для клубнай рассылкі на ~2000 адрасоў трэба прыдумаць мэханізм. Раней рассылалася праз галімую пошту без спам-фільтра, але мо ёсьць якія лепшыя варыянты? Рассылалі б і праз гмыл, але ён захацеў нейкі страшны гемар з доказам таго што ты не спам-бот. Ці ёсьць якія варыянты? Ну ці прапануйце які ня вельмі вумны мылавы сэрвіс з smtp)

Уладальнікі мылаў згаджаліся на атрымоўваньне і самі пісалі, а лісты мы дасылаем мо 1-2 разы на месяц, таму з гэтага боку ўсё ок)
Link3 comments|Leave a comment

Hurts [Oct. 12th, 2011|12:42 pm]
belarusian psycho
[Tags|, ]
[Current Location |Belarus, Minsk]
[Current Music |God Is an Astronaut - Sunrise In Aries | Powered by Last.fm]

Як і чакалася, канцэрт быў караценькі. З адным альбомам няшмат чаго і прасьпяваеш. Парачка новых песень (адна нават вельмі нічотак), ды харэяграфічны нумар. Хлопчыкі прыгожыя, голас неблагі, - вечар атрымаўся добрым.


Здымкі тутака. Адсотак дзяўчынак на танцполе быў неверагодны, таксама адзначана шмат гламурных парачак. Аднак добра, што на такое ходзяць, і нават цэлымі залямі. Планіроўка праўда, была жэстачайшая: віп-сядушкі на месцы звычайнай фанзоны мяне зьдзівілі. Думаў аб тым, што ў similar'ах хёрцаў на ластфм значацца White Lies, і гэта яны амаль сабралі палац спорта)
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | 15 entries back ]
[ go | earlier/later ]