?

Log in

Пост гэты задумваўся вельмі даўно і, напэўна, ужо згубіў большую… - letters from the lost days [entries|archive|friends|userinfo]
belarusian psycho

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

[Dec. 24th, 2016|06:06 pm]
belarusian psycho
[Tags|, ]
[Current Music |The Notwist - Pilot | Powered by Last.fm]

Пост гэты задумваўся вельмі даўно і, напэўна, ужо згубіў большую частку таго, аб чым хацелася напісаць, але лепш нешта, чым нічога. А хочацца напісаць аб тым, што доля беларускасьці, нягледзячы на нейкі хіпстэрскі ўздым апошнім часам, усё шчэ цяжкая і, здаецца, амаль безнадзейная. Калі ў Расеі можна спадзявацца, скажам, на Навальнага, ці з ім сабе асацыяваць, то ў Беларусі спадзявацца можна толькі на міт аб Зяноне, а ніякага народнага фронту няма. Кожны сядзіць у сваім кутку ды па магчымасьцях захоўвае сваю сумленнасьць.

Трэба глядзець праўдзе ў вочы і разумець, што калі сьвет будзе стаяць, то вельмі вялікі шанец на тое, што свабода і беларуская культура запануюць ў гэтай краіне добра, калі праз 10, праз 20 год. А можа і не запанаваць ніколі. Сыходзячы з гэтага трэба рабіць тое, што можна тут і зараз, патроху, колькі ёсьць моцы і грошай, і, галоўнае, верыць у надзейнасьць гэтае справы. Як сьпяваў Лявон, "Дзесьці, калісьці, наперадзе, можа быць, дзеці заменяць, для гэтага трэба жыць".

Можна назваць некалькі прынцыпаў, якімі можна кіравацца ў жыцьці ў такой павестцы:
1. Самаадукацыя і адукацыя іншых. Цёмны народ тады становіцца вольным, калі разумее сваю цёмнасьць. З гэтай нагоды параю калядны распродаж Arche. Кнігі ў іх вялікія, хопіць на доўгія зімовыя ночы. Шкада, што ў мяккай вокладцы.
2. Падтрымка тутэйшых беларускіх праектаў. Палюбіў я апошнім часам талаку. Зараз там шмат цікавых праектаў, з важных вылучу збор сродкаў на дасьледваньні нашай нівы. Да самага жаўтушнага беларускага выданьня можна ставіцца па-рознаму, але колькі тых выданьняў.
3. Не падтрымоўваць прадукцыю ворагаў, то бок зьменьшыць па-магчымасьці ўжываньне расейскіх прадуктаў і брэндаў.

Што можна дадаць яшчэ? Як выжываеце вы?
LinkReply