?

Log in

Кейс: заблочым расейскія прадукты ў е-дастаўцы - letters from the lost days [entries|archive|friends|userinfo]
belarusian psycho

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Кейс: заблочым расейскія прадукты ў е-дастаўцы [Jun. 5th, 2016|10:01 am]
belarusian psycho
[Tags|, ]
[Current Music |The Kooks - Icons | Powered by Last.fm]

У 2016м жыву асобна, таму часам трэба нешта есьці. Нядаўна палюбіў "е-дастаўку": танна, зручна, ды можна правесьці вечар у выбары сьняданка, а не тусіць у краме з кузьмічамі.

Аднак у е-дастаўцы ёсьць мінус адзін: овер 90% расейскай прадукцыі. А набываць прадукцыю агрэсара, зразумела, ня варта. Прапанову аб увядзеньні на сайт опцыі сартаваньня тавараў па краіне я ім адправіў, сказалі: разгледзяць, але ж і мы бяз справы сядзець ня будзем. Як жа заблякаваць расейскія тавары на сайце? Даволі проста.

1. Пампуем ды інсталім у хром плагін Custom Blocker. Думаю, ёсьць і лепш варыянты, але ў мяне ўсё працуе і з ім.

2. Ствараем у блакноце файл з тэкстам:
[{"words":[],"search_block_by_css":true,"hide_block_by_css":false,"rule_id":44,"title":"Rus products remover","is_disabled":false,"site_regexp":"http://e-dostavka.by/*","example_url":"http://e-dostavka.by/catalog/3872.html","site_description":"Евроопт-доставка","specify_url_by_regexp":true,"search_block_xpath":"","search_block_css":"","search_block_description":"","hide_block_xpath":"//div[contains(@class,'products_card')][.//div[@class='small_country'][text()='Россия']]","hide_block_css":"div .products_card","hide_block_description":"","user_identifier":"0f4dde7a-b17b-4e68-ad9e-c32758eb49dc","global_identifier":"c9dbb377-b1af-4018-8d8a-cae6ddf36dcc","block_anyway":true,"insert_date":1464610932963,"update_date":1464611112024,"delete_date":0}]

3. У плагіне цісьнем import ды клікаем enable. Ура! Цяпер пры запампощцы старонак расейскія прадукты проста будуць прапускацца.

Падобным метадам можна схаваць і іншыя раздражняючыя элементы, кшталту каментаў на анлайнеры.
LinkReply