?

Log in

Мабільныя гульні 2014 - letters from the lost days [entries|archive|friends|userinfo]
belarusian psycho

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Мабільныя гульні 2014 [Dec. 17th, 2014|11:26 pm]
belarusian psycho
[Tags|, ]
[Current Music |The Twilight Sad - Last January | Powered by Last.fm]

Так супала, што менавіта зараз падсеў на чарговую мабільную гульню і адразу аддаю ей першае месца, а таму успомніў і іншыя гульні, што запалі ў душу ў гэтым годзе і былых :) Топ тры!

1. Fiz (link)

Раптоўна сутыкнуўся з гульнёй праз прылагу App Sales: яе прадавалі ўсяго за бакс (цяпер тры) і меўся добры рэйтынг. Якім жа было маё зьдзіўленьне, калі адны з самых маіх улюбёных рэчаў - эканамічныя стратэгіі і піва - сумясьцілі ў адной гульне!

Нехта напісаў у водгуках пра тое, што "Гульня для тых, хто любіць піва" і паставіў тры балы. Хто ж яго ня любіць Ну, аб гэтым можна здагадацца па апісаньню. Працэс пабудаваны падобна да іншай часапаглынаючай гульні Game Dev Story (яе клён я нават набыў на кампутар), толькі вы варыце піва. Гуляць цікава: шмат рэцэптаў, чэленжаў ды івэнтаў з нечаканпй для такой гульні колькасьцю тэкстаў. Раю!



2. Bounden (link)

У нейкім пляне гульня рэвалюцыйная: яна хутчэй дадае вам варыянты баўленьня часу, чым адбірае. Усё проста: вы з партнёрам трымаецеся за тэлефон і рухаецеся, выпісваючы тэлефонам фігуры на экране, не адрываючы рук. Па задумцы ў вас павінны атрымоўвацца танец, але над гэтым таксама трэба папрацаваць :) Лепш практыкаваць гульню на адкрытай прасторы, бо можна разбіць усё навокал. Гульня распрацаваная сумесна з галяндзкім балетам і зусім ня лёгкая: самі мы пакуль не прайшлі трэці лэвэл. Рэальна крута!



3. Quiz UP (link)

Сумна ці весела, але трэцім месцам застаецца квіз. Аднак квіз ня просты, а кароль усіх падобных гульняў: у бойцы на безьліч тэмаў вы сыходзіцеся з рэальным чалавекам. З мінусаў можна назваць патрабаваньне падлучэньня да інтэрнэту. Калі вам трэба што-небудзь больш кэжуальнае, то раю паспрабваць прыгожы Iconic.

Спрабаваў я Carcassonne, Hitman GO, TwoDots, Rollercoaster Tycoon, Pocket Trains. Усе вартыя ўвагі, але не зачапілі моцна. З гульняў былых гадоў трэба адзначыць Majesty і яе аддоны: зацягвае.

А што параіце вы?
LinkReply

Comments:
[User Picture]From: selenith
2014-12-19 05:11 pm (UTC)
Waking Mars & Mines of Mars, канешне.
(Reply) (Thread)
[User Picture]From: zap4ick
2014-12-19 05:18 pm (UTC)
Waking Mars я с удовольствием прошел на компе, не очень представляю, как играть в нее на мобиле)
(Reply) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: selenith
2014-12-19 05:20 pm (UTC)
Прошел на мобиле, норм. mines of mars игра другого рода, но по мне затягивает, можешь попробовать.
(Reply) (Parent) (Thread)