?

Log in

вынікі? - letters from the lost days [entries|archive|friends|userinfo]
belarusian psycho

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

вынікі? [Dec. 31st, 2012|02:39 pm]
belarusian psycho
[Current Music |The Used - Come Undone | Powered by Last.fm]

2012 год быў больш падобны на марафон, і асаблівых вынікаў гэтага марафона назваць не магу, толькі што набітыя мазалі ды натуральна апгрэйджаныя некаторыя скілы. І хоць спаў па 8 гадзінаў, водпускам можна назваць толькі тры дні ў Вільні ды па пяць у Львове і ў Кіеве. Кіеў - дакладна мой горад году, там былі і перцы, і Enter Shikari, але больш за ўсё (і за суцэльны год увогуле) уразілі IAMX. Спадзяюся, шмат наведаю Кіеў у 2013м. Львоў жа стаўся моцным хваляваньнем і невядома, ці варта яго перабіваць новымі ўражаньнямі. Справамі сэрца ўвогуле год выдаўся.

Удалося зганяць на дзянёк ў Магілёў, і акрамя таннай алкашкі пакуль ён мне так і не палюбіўся. Куды-небудзь падалей спадзяюся атрымаецца ўжо наступным летам. Прынамсі, квіткі на Depeche Mode ўжо набытыя :)

Упершыню прывёз гурт за свае грошы і, канешне, праябаўся :)

Альбом году, як і гурт - The Twilight Sad. Думаю, хутка будзе які-ніць топ-5 на ультрамюзік.

Складана назваць фільм году: чакаў "Каралеўства поўнага месяцу", а апынуўся ня космасам. Можна адзначыць, пэўна "На дарозе" (частку якога я праспаў у кіеўскім кінатэатры, але потым пераглядзеў цалкам), ды рымэйк "Дзеўчыны з тату".
LinkReply