?

Log in

Лэвэл ап - letters from the lost days [entries|archive|friends|userinfo]
belarusian psycho

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Лэвэл ап [Nov. 27th, 2012|02:16 am]
belarusian psycho
[Tags|, ]
[Current Music |Cosmonauts Day - The Art Of Being Nothing]

Забыўся на традыцыю пісаць сюды хаця б аб сваіх абновачках. Дык вось зьмяніў ушчэнт перашыты, але тым ня менш улюбёны цягам году Desire S на цяпер ужо новы ўлюбёны HTC One S. Крок, з аднаго боку, важны - усё ж лазаньні па смартфону займаюць вялікае месца ў маім жыцьці (жах, але куды большае, чым нават праслухоўваньне плэера!). З іншага боку - ня вельмі й цяжкі, бо HTC+андроід онлі энд фарэва, а дадзеная мадэль самы аптымальны варыянт у гэтым кошце і серыі.


Усё крута, лётае і міргае. Адзінае што апарат апынуўсё ўсё ж трошкі вялікаваты для маіх рук - адной рукой мацаць пакуль усё шчэ нязручна. Цяпер буду браць дакладна ня болей, а мо што і паменей. Да таго ж вельмі не хапае кнопачак "пошук" і "меню" - цяпер яны праграмныя і ў кожнай проге іх шчэ трэба пашукаць. У астатнім задаволены, як пяе класны гурт Nevma
LinkReply