?

Log in

ПІКНІК.BY - letters from the lost days [entries|archive|friends|userinfo]
belarusian psycho

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

ПІКНІК.BY [Jul. 9th, 2012|05:15 pm]
belarusian psycho
[Current Music |Caspian - Last Rites]

Думаецца, удзельнічаць ў арганізацыі крутога оўпэн эіру было недзе ў сьпісе маіх мараў на жыцьцё, таму, канешне, пікніком я вельмі ўзрадаваны) Думаецца аб'ектыўна ён стаўся лепшым фэстам Беларусі гэтага лета, а можа і году ўвогуле.


Канешне, падсапсаваў настрой канец - мяне дык няслаба так прышыбла закрыцьцём сцэнаў, але ж трэба помніць, дзе робіцца мерапрыемства і ня вельмі з-за гэтага сумаваць. Хочацца таксама адзначыць дзіўныя рэакцыі кшталту "чаму не запрасілі такогата". Усіх не запросіш - трэ б было на тыдзень праграму рабіць, ды і іншых фэстываляў розных фарматаў зараз хапае. Хаця мо граць для дзесяці чалавек у камарова й ня вельмі прэзэнтабельна.

З малой сцэны больш за ўсё ўразіў Памідораў, з вялікай - канешне, "Свадьба". РСП гралі дзіўнавата, а паэты ня вельмі, здаецца, пасавалі атмасферы :)

ЗЫ. Зь якога часу ластфм адрубіўся ад жч?

Было крута! Шмат справаздачаў і здымкаў тут. Думаецца, у наступным годзе ўсё будзе яшчэ маштабней.
LinkReply