| MUCC - Kyutai [Limited Edition Type A] |
[Jun. 5th, 2009|09:57 pm] |
| [ | Tags | | | jmusic, music | ] |
| [ | Current Music |
| | Placebo - Breathe Underwater | ] |
Прыйшоўшы з затрымкай на пару месяцаў дыск, на жаль, ня вельмі мяне абрадаваў. Я даўно заўважыў тэндэнцыю, што большасьць гуртоў пачынае псавацца менавіта тады, калі я пачынаю іх слухаць) Таму гэта, думаю, апошні набыты мной дыск гэтага гурта, які займае другое месца па маіх праслухоўваньнях у Last.Fm.
 Спадзяюся, з часам маё меркаваньне аб такой дзіўнай сумесі гардкора і папсяціны зьменіцца. Некалькі песень усё ж можна слухаць, ды і паўгадзіннае відэа з выступу ў Нью-Йорке будзе дарэчы. Але цяпер трэба пераходзіць на нешта больш актуальнае, напрыклад, на індзі)
З выхадам бясплатнага лайв-дыску наноў для сябе адкрыў Coldplay, а таксама далучаюся да рознага трэшу кшталту Барто) У плянах шмат чаго, напрыклад, прасядзець увесь чэрвень за тупымі серыяламі тыпу адчайных гаспадыняў. |
|
|
| Comments: |
хехе. колдплэі імхо з часоў "A Rush Of Blood To The Head" (2002) неактуальныя. ;)
ну, ня тое каб я ад іх вельмі фанацеў, але і на апошніх альбомах ёсьць добрыя песьні.
на x&y я б хіба што спід оф саўнд адзначыў. | |