| лишь одно навсегда останется неизменным |
[May. 29th, 2009|12:45 pm] |
| [ | Tags | | | music, shows | ] |
| [ | Current Music |
| | Coma - Popołudnia bezkarnie cytrynowe | ] |
Калі б хто здымаў пра маё жыцьцё артхаўсны фільм, адносіны з жанчынамі б пэўна былі неяк прывязаныя да канцэртаў Флёр, бо мне нават і бяз фільма гэта ўсё падаецца даволі псіхадэлічным.
Гурт быў бяз скрыпкі, флейты і розных іншых файных штук: Вольга спачатку пажартавала нешта наконт адтоку іх у іншы праект, а потым сказала, што тых ня выпусьцілі з Украіны. Выехаць з Украіны, маўляў, зараз каштуе вялікіх грошай. Мо з-за гэтага, а мо яшчэ з-за чаго, Вольга была нейкая злая і час ад часу адпускала жартачкі са сцэны наконт Юрыя Куклачова ды публікі. Мо я раней гэтага проста не заўважаў?)
Нягледзячы на гэта і жахлівы гук, канцэрт быў дакладна лепшы за папярэдні (калі, канешне, ня сьпісваць уражаньні ад канцэртаў на спадарожнікаў). Большая частка песень была новая, але вельмі файная. За што я люблю флёр, дык за тое, што часам яны выдаюць песьні пра даволі складаныя і непрыемныя сітуацыі. Часам нават страшна, што яны могуць быць пра цябе. Летам гурт будзе запісваць новы альбом і, мяркуючы па песьнях, ён будзе ня горш за "Эйфорию".
Тым часам, пакуль беларускі генафонд масава зьязджае ў сьвінны грып, Placebo раздае бясплатныя праслухоўваньні новага альбома і, думаю, на фанкісолсах яго ўжо рыпнулі. |
|
|
| Comments: |
>>>>Калі б хто здымаў пра маё жыцьцё артхаўсны фільм, адносіны з жанчынамі б пэўна былі неяк прывязаныя да канцэртаў Флёр
вчера, когда увидела тебя на концерте, подумала точ в точ тоже самое) | |