Home
letters from the lost days - Dir en grey - Tour 08: The Rose Trims Again [entries|archive|friends|userinfo]
belarusian psycho

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Dir en grey - Tour 08: The Rose Trims Again [May. 5th, 2009|01:35 am]
Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
[Tags|, ]
[Current Music |Дельфин - Кокон]

Добра, што ў жыцьці, якое ў апошні час ідзе, бяжыць ці там імчыцца для мяне з зусім незвычайнай для мяне хуткасьцю, застаецца тое, што даўно і нязьменна тваё) І хоць апошні альбом MUCC не без удзелу [info]missantroop'a едзе да мяне ўжо трэці месяц і, думаю, няхутка прыедзе, новенькі рэліз Dir en grey даехаў да мяне за тры дні)


На трох дысках і, пэўна, самым дарагім набытым мной музычным ці відэа выданьні, зьмешчаныя канцэрт 18 кастрычніка 2008 на Shinkiba Studio Coast, бэкстэйджныя відэа і аўдыёзапіс з гэтага канцэрту і канцэрту ў Osaka-jo Hall 29 сьнежня. Выкананьне вокладкі, як заўсёды, шыкоўные, такой бандурай можна каго-небудзь забіць)

Уласна канцэрт - першы мной бачаны лайв-запіс, дзе Кё фігуруе ў сваім новым стылі - красоўках і адыдас-гарнітуры) Глядзіцца гэта досыць брутальна, канцэрт змрочны, а Кё ужо амаль не сьпявае, а рычыць і раве ў мікрафон. ня дзіва, што нядаўна з-за праблемаў са зьвязкамі яму давялося адмяніць шэраг канцэртаў. Але мелядычныя песьні, як заўсёды, выкананыя выдатна - ад Toguro ўжывую я ў такім жа захапленьні як ад студыйнай вэрсыі) На жаль, я ня маю 5.1 сыстэмы, каб цалкам ацаніць гук..

Некалькі здымкаў вокладкі і скрыноў пад катам.






Кё меньш бегае, больш стаіць ці сядзіць на Вялікай Жалезнай Штуковіне, паціху тлусьцее ды злобна глядзіць на навакольле )















Зь іншай музыкі я адкрываю для сябе Дэльфіна, Tegan and Sara, A Silent Film і новы альбом IAMX. Альбом Lumen, апошнюю песьню якога сёньня выкладуць на сайце гурта, падабаецца мне ўсё больш, хэдляйнерам BelaMusic будзе J:Морс (sic!), а чырвона-зялёныя рэклямы Flёur проста рвуць мой моск. Які мне б быў так патрэбны ў вучобе, што так зьнянацку пачалася...
LinkReply

Comments:
[User Picture]From: [info]hatchukraine
2009-05-05 02:59 pm (UTC)

(Link)

Красота. Поздравляю с покупкой.
[User Picture]From: [info]coroud
2009-05-05 06:18 pm (UTC)

(Link)

Грац.

А на меня гонишь что я херней страдать начал хДДД
[User Picture]From: [info]missantroop
2009-05-07 07:23 pm (UTC)

(Link)

диск классный.
если буду кому заказывать ещё, надо оговаривать мою непричастность к времени доставки :/

My Ads