| i still love the light on |
[Apr. 22nd, 2009|03:35 am] |
Яшчэ адна рэч, якую я не люблю ў аўдыётрэках - незвычайна вялікая гучнасьць, з-за якой проста вырываеш навушнікі з вушэй каб не згубіць слых. Ня ведаю, як гэта робяць тыя хто грабяць дыскі, але дзеля Editors, якія хоць і Interpol-стайл (на якіх я падсеў кардынальна), але даволі файныя, я магу і перапампаваць альбомчыкі наноў)
Па наводцы coroud'a, які зусім нядаўна папоўніў шэрагі айпода-, інды- і нават гламурнакафэ- манаў, пампую на апошнія інэт-грошы You Say Party! We Say Die! Працягваючы набіваць свой плэйліст New новымі назвамі, магу засьведчыць, што Keane унылы, J:Морс прагрэсуюць у напісаньні бессэнсоўных тэкстаў проста з касьмічнай хуткасьцю, а Разьбітае сэрца пацана, хоць з музычнага гледжаньня нічога ня вартыя, але вясёлыя хоць куды. Я нават задумаўся, ці не пайсьці на іх. канцэрт. Нарэшце запісалі свой першы самотнік са старымі й заслуханымі сто разоў, але добрымі песьнямі Rahis, а Lumen з сёньня пачынаюць бясплатна выкладвать свой новы альбом "Мир". Апошні, на маю думку, будзе даволі слабаваты ў тэкставым і "душэўным" плянах (пиши на стенах тиви но мо, телепродюсер сам посмотрит свое дерьмо), але двума канцэртамі яны, безумоўна, парадуюць)
Што тычыцца канцэртаў, то травень абяцае быць даволі насычаным, калі іх усе не паадмяняюць, як Cradle Of Filth на днях) Акрамя ўжо згаданых люмэнаў і Дэльфіна 1га, 8га траўня да нас едзе НОМ, 23га адбудзецца нешта невядомае пад назвай BelaMusic, а 28га - Flёur, якія хоць і не зусім парадавалі апошні раз, але ўсё ж вельмі і вельмі. І гэта толькі галоўныя падзеі, якія трэба наведаць) Дадаць сюды яшчэ вар'яцкія ідэі зьезьдзіць у Піцер ці мінімальна ў Магілёў... Пошук грошай mode on.
Яшчэ канешне добра напісаць за ноч курсач) Праўда, вучоба ўсё не жадае мяне адпускаць і адчуваю я на гэтай практыцы так і не пагультайнічаю нармальна. |
|
|
| Comments: |
Во дупа! Хачу спампаваць Люмэна. Пiшу iмя, а мне выдае "напiшы карэктнае iмя" што за хня
ну каб песьні пампаваць там імя ня трэба) а цалкам альбом будзе шчэ ня хутка.
да бля, тивиномо - это еще с бури =/ Сегодня вот первая песня с альбома появилась - последний шанс. Правда она какая-то странная... или просто в качестве дерьмовом... но то что они говорили - "однако, концепция саунда группы претерпела некоторые изменения: "Нам хотелось сделать звучание альбома более грязным и плотным. " - у них получилось =\
Зы) Ты и так гультай хД
ну, записана она будет тут, да и остальные песни там не особо ушли вперед) Последний шанс чуток получше, да. Но текста где не нужно думать меня расстраивают)
там качество 128, какое уж звучание. | |