Home
letters from the lost days - Львоў і BeFree [entries|archive|friends|userinfo]
belarusian psycho

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Львоў і BeFree [Aug. 13th, 2008|06:53 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
[Tags|, , , , ]
[Current Music |The Last Shadow Puppets - I Don't Like You Anymore]

Лета-2008 выдалася даволі багатым на беларускія і транспамежныя фэстывалі. «Басовішча», «Вольнае паветра», а хутка Be2gether і «Рок па вакацыях». Але BeFree, што адбыўся 9-10 жніўня ў Львове, вылучаецца сярод астатніх. Гэта новы беларускі фэст зусім побач зь Беларусьсю. Імпрэза была адразу заяўленая з размахам: дзьве сцэны ў цэнтры гораду, намётавае мястэчка, гурты, якія няшмат дзе пачуеш. Трэба адзначыць і канцэнтрацыю беларускіх вядомых калектываў, якія проста не зьмяшчаліся на сцэне, граючы звычайна па 30-40 хвілін. Таксама канцэрт наведала шмат польскіх, украінскіх і нават адзін францускі гурт. Чытаць


У Львоў я прыехаў ужо трошкі стаміўшымся, але наперадзе было яшчэ чатыры дні жэсьці! На вакзале мы сустрэлі яшчэ трох чалавек і накіраваліся шукаць намётавае мястэчка, што апынулася ня так лёгка. Фоты й камэнтары пад катам.

Мястэчка апынулася ня толькі на іншым баку горада, але яшчэ й у цэнтры парку, уяўляючага сабой зарослыя дрэвамі высачэзныя халмы. Пратопаўшы ўверх-уніз пару гадзінаў мы такі яго знайшлі. Праўда, канешне, аніякай аховы й арганізацыі, якія былі абяцаныя, яшчэ не было.


Наш асабісты намёт з блэкджэкам і шлюхамі зьлева


[info]kazak_by, зноў тая ж пузата хата й мора піва.


Мы й піўны музэй Львіўскага піва, дэгустацыя якога мы ў прынцыпе і праводзім.

Ну, пьянкі розныя, піцы й вуліцы




Самая высокая кропка Львова





[info]misteriomoroz як помнік тубаргу



Кусок намётавага гарадка ў другі дзень. Намётаў апынулася нечакана шмат.



Мы ўжо ля сцэны








Каля другой паловы канцэрта пачаўся моцны дождж, што сталася, канешне, самым яскравым уражаньнем ад наведваньня Львова. Усе мокрыя мы спачатку паскакалі пад Зэт, стырылі ў кагосьці сьцяг, патаньчылі пад Владзівасток, што весела крычалі "Жыве Беларусь, Жыве". А вось вяртацца давялося на таксі жудасна мокрымі, дзе па шляху нас абрабавала татарская мафія й прасралі мы шмат грошай. Затым у намётавым мястэчку адзін намёт затапіла, а другі паваліўз пьяны Мароз, таму спалі мы ў маім. У мяне сдохлі навушнікі, стаў гадзіньнік і прмокла ўсё адзеньне. Карацей, гэта было страшна і лепш гэта не ўспамінаць) На наступны дзень мы здалі усё разам са здымачом у камэру захоўваньня, таму, на жаль, здымкаў другога дня няма. Іх можна паглядзець, напрыклад, у Slaver'a.



Дадому!

Вось такая вось песьня на многа куплетаф.. Назад ехалі цэлым натоўпам біфрыўцаў. Праўда, [info]warkus і [info]pacyfik, як сапраўдныя буржуі, ехалі ў купэ. Але ноччу усе павывальвалі на вуліцу, пачалі махаць сьцягамі й атрымалі ад украінскіх мянтоў. На дзіва, на мяжы нікога асабліва ня трэсьлі.
LinkReply

Comments:
[User Picture]From: [info]slaver_be
2008-08-13 04:20 pm (UTC)

(Link)

П'янь-та якая!
[User Picture]From: [info]lenk0yan
2008-08-13 06:28 pm (UTC)

(Link)

вово, дзеткі да піўка дарваліся :))
[User Picture]From: [info]slaver_be
2008-08-13 07:56 pm (UTC)

(Link)

Піва дзецям не ігрушка!
[User Picture]From: [info]zap4ick
2008-08-13 08:35 pm (UTC)

(Link)

піва гэта добра
а жж дзетак вы можаце не чытаць
[User Picture]From: [info]lenk0yan
2008-08-13 08:57 pm (UTC)

(Link)

абажаю жж дзетак, настальгую :))
[User Picture]From: [info]warkus
2008-08-13 08:39 pm (UTC)

(Link)

чым бы дзіця не цешылася, толькі б не жанілась)
[User Picture]From: [info]warkus
2008-08-13 09:06 pm (UTC)

(Link)

славер, а мы так хацелі выпіць з табой амаль як біяфакаўцы пад валожынам, але нешта zukеровыя мuZZы нам перашкодзілі.
[User Picture]From: [info]slaver_be
2008-08-13 09:08 pm (UTC)

(Link)

Левая адмазка нейкая. Вось Скрыпа захацеў выпіць — выпілі і очань дажа харашо. Так што ні нада тут ла-ла :)
[User Picture]From: [info]zap4ick
2008-08-13 09:09 pm (UTC)

(Link)

ты там увогуле некуды зьнік :(
[User Picture]From: [info]slaver_be
2008-08-13 09:10 pm (UTC)

(Link)

Бугого, ў трох соснах заблукаў? :))
[User Picture]From: [info]zap4ick
2008-08-13 09:12 pm (UTC)

(Link)

я заўсёды каля сцэны быў
[User Picture]From: [info]warkus
2008-08-13 09:26 pm (UTC)

(Link)

ну тады нам перашкодзілі мuzzы скрыпавага zukеру)
[User Picture]From: [info]kryw
2008-08-13 06:24 pm (UTC)

(Link)

я - унылае гаўно...
...я нават нідзе ў кадр не парапіў :(
[User Picture]From: [info]pingvin_ass
2008-08-13 09:21 pm (UTC)

(Link)

апошняя фота класная, усе глядзяць у розныя бакі, але не на камеру
[User Picture]From: [info]zap4ick
2008-08-13 09:25 pm (UTC)

(Link)

мне падабаецца з вуліцай)

My Ads