| вечная весна в одиночной камере |
[Jul. 1st, 2009|04:19 am] |
| [ | Tags | | | education | ] |
| [ | Current Music |
| | Peter Heppner - Easy | ] |
Як паказвае практыка, чым больш галава забітая зусім іншымі рэчамі, тым лепш атрымоўваюцца паказчыкі. Время точно убито серыяламі, півам і жывымі гукамі анлайн. Сэсія скончаная, з 9.1 сярэднім балам пераходзім на наступны ўзровень і да хв-чо-рабіць-далей мяжы усяго два гады. Наступныя ж два месяцы я ў працоўным горадзе Эсэне раблю працоўны выгляд і сяджу ў асьцы. Насамрэч, сам ня ведаю, навошта мне гэта трэба, але рабіць розную херню я ўмею бадай што лепш за ўсё (канешне, калі ўявіць, што я ўмею што-небудзь яшчэ). Кватэра напалову з кітайцам, мінімум плянаў, грошай, ведаў і настрою - так не хапала мне гэтым летам.
Ну, а ўвосень усё будзе. |
|
|
| MUCC - Kyutai [Limited Edition Type A] |
[Jun. 5th, 2009|09:57 pm] |
| [ | Tags | | | jmusic, music | ] |
| [ | Current Music |
| | Placebo - Breathe Underwater | ] |
Прыйшоўшы з затрымкай на пару месяцаў дыск, на жаль, ня вельмі мяне абрадаваў. Я даўно заўважыў тэндэнцыю, што большасьць гуртоў пачынае псавацца менавіта тады, калі я пачынаю іх слухаць) Таму гэта, думаю, апошні набыты мной дыск гэтага гурта, які займае другое месца па маіх праслухоўваньнях у Last.Fm.
 Спадзяюся, з часам маё меркаваньне аб такой дзіўнай сумесі гардкора і папсяціны зьменіцца. Некалькі песень усё ж можна слухаць, ды і паўгадзіннае відэа з выступу ў Нью-Йорке будзе дарэчы. Але цяпер трэба пераходзіць на нешта больш актуальнае, напрыклад, на індзі)
З выхадам бясплатнага лайв-дыску наноў для сябе адкрыў Coldplay, а таксама далучаюся да рознага трэшу кшталту Барто) У плянах шмат чаго, напрыклад, прасядзець увесь чэрвень за тупымі серыяламі тыпу адчайных гаспадыняў. |
|
|
| (no subject) |
[Jun. 2nd, 2009|09:59 pm] |
| [ | Current Music |
| | Keane - Everybody's Changing | ] | тошо зьехала на тры месяцы. знаёмства з бацькамі. растаньне мацуе зносіны, да разве от этого лучше. лета будзе маркотным |
|
|
| Mauzer + Sok, Шакаляд |
[May. 30th, 2009|10:11 am] |
Увесь час мяне не пакідала адчуваньне трэшовасьці таго, што адбываецца) Тое, што Sok - трэш, канешне, зразумела, але публіка на канцэрт усё роўна сабралася даволі страшнаватая. Ахоўнікі і адміністратаршы дыска-клюба ашалелымі вамчыма глядзелі на спробы той (ня вельмі эфектыўныя) зрабіць слэм, хлапцы скакалі са сцэны і біліся галавой аб падлогу, падлога была мокрая ад поту і заўсёды нехта падаў. Mauzer я даўно ня бачыў і, шчыра кажучы, ён мяне зусім не парадаваў. Што да стрынгаў Янкі, дык я ўвогуле прамаўчу. Пісалі б ужо другі дыск, пакуль народ на іх зусім не забыўся.
Ну, быў хоць які слэм. А ў baza_minsk лёгка цаляць) Гэта быў апошні канцэрт за гэты насычаны месяц, і пакуль больш нічога не пляную. Трэба паглядзець, мо хто прыедзе ў працоўны нямецкі горад Эссэн і навакольле ў ліпені ці жніўні) На ROCK WERCHTER'09 аднаму ехаць страшна... |
|
|
| лишь одно навсегда останется неизменным |
[May. 29th, 2009|12:45 pm] |
| [ | Tags | | | music, shows | ] |
| [ | Current Music |
| | Coma - Popołudnia bezkarnie cytrynowe | ] |
Калі б хто здымаў пра маё жыцьцё артхаўсны фільм, адносіны з жанчынамі б пэўна былі неяк прывязаныя да канцэртаў Флёр, бо мне нават і бяз фільма гэта ўсё падаецца даволі псіхадэлічным.
Гурт быў бяз скрыпкі, флейты і розных іншых файных штук: Вольга спачатку пажартавала нешта наконт адтоку іх у іншы праект, а потым сказала, што тых ня выпусьцілі з Украіны. Выехаць з Украіны, маўляў, зараз каштуе вялікіх грошай. Мо з-за гэтага, а мо яшчэ з-за чаго, Вольга была нейкая злая і час ад часу адпускала жартачкі са сцэны наконт Юрыя Куклачова ды публікі. Мо я раней гэтага проста не заўважаў?)
Нягледзячы на гэта і жахлівы гук, канцэрт быў дакладна лепшы за папярэдні (калі, канешне, ня сьпісваць уражаньні ад канцэртаў на спадарожнікаў). Большая частка песень была новая, але вельмі файная. За што я люблю флёр, дык за тое, што часам яны выдаюць песьні пра даволі складаныя і непрыемныя сітуацыі. Часам нават страшна, што яны могуць быць пра цябе. Летам гурт будзе запісваць новы альбом і, мяркуючы па песьнях, ён будзе ня горш за "Эйфорию".
Тым часам, пакуль беларускі генафонд масава зьязджае ў сьвінны грып, Placebo раздае бясплатныя праслухоўваньні новага альбома і, думаю, на фанкісолсах яго ўжо рыпнулі. |
|
|
| BelaMusic 2009 |
[May. 24th, 2009|11:15 am] |
| [ | Tags | | | bymusic, music, shows | ] |
| [ | Current Music |
| | Marilyn Manson - I Want To Kill You Like They Do In The Movies | ] |
Стаўся нечаканым працягам мокрых львоўскіх бадзяньняў. Ну, сапраўды, ніхто ж не чакаў, што гэта будзе неверагодна круты фэст?)
 Трэба было б прыбраць натоўпы мянтоў, дождж праз кожныя паўгадзіны, дадаць піва і пазьмяняць палову выступоўцаў. Мянтоў было столькі, што які МФ мог бы ўчора спакойна мітынгаваць хоць пасярод праспекту, а Ялфімаў быў ужо не такі страшны ў параўнаньні з рознымі Rastop Power Trio і Палацамі) Ну і канешне сасіскі ў цесьце!
Аднак для Менску такое мерапрыемства, тым больш за такія грошы (калі вы бачылі ў нас квіткі за 20к? плюс шмат народу нарыла бясплатных), - вельмі крута і незвычайна. Пад канец усе ўжо скакалі нават пад J:Морс) Больш за ўсё запомніліся Детидетей, якія, здаецца, будуць на Басах (о____О), і Neuro Dubel, на якіх ніхто са мной ня хоча ісьці, і слэм пад якіх, праўда, народ неяк ня вельмі адэкватна ўспрымаў. Шмат добрых фотак можна паглядзець тут ці тут.
Дождж, старыя і вельмі старыя знаёмыя, безвыніковыя спробы вырвацца за агароджу да закапанага піўка.. Спрабую сарваным і балючым горлам зьесьці хоць што-небудзь. |
|
|
| Lumen і ўсе-ўсе-ўсе |
[May. 21st, 2009|01:46 am] |
| [ | Tags | | | music, shows | ] |
| [ | Current Music |
| | Психея - Звезда в звезде | ] |
Канцэрт Lumen быў звычайным. Было звычайна класна, хлопцы адыгралі звычайна крута, народу было звычайна не прабіцца. У прынцыпе, гэтак нават не цікава) Гурт трымае ўзровень, і нават новы альбом мне ўжо падабецца больш за папярэдні. Шкада, праўда, што акрамя яго зграць пасьпелі ня так шмат. Можна, было, канешне, пайсьці і на другі дзень (дарэчы, як часта ў нас бываюць такія двайныя канцэрты?), але з коштамі на квіткі і новай "лесьвічнай" модай іх прадаваць гэта было нерэальна. І я так і не зразумеў, куды зьнікла з этэру TV NO MORE)
 Больш лахматых Тэмаў можна паглядзець тут. Увогуле, праўда, пачынаю думаць, што ў слэме мне няшмат чаго лавіць, а стоячы ля бара я магу толькі напівацца і думаць. Ну, ці тупіць у відэашэраг, што музыкі ў рэактары ўзялі моду круціць)
Тут Coldplay раздае альбом, тут можна спампаваць бясплатны трэк вакаліста Interpol, недзе ў інэце ўжо ляжыць новы альбом Marilyn Mansona, 29га траўня MAUZER, а на BelaMusic будзе выступаць Пеця Ялфімаў. Я выпадкова выкінуў у сьметніцу флэшку, праспаў усе тэрміны, прапіў усе грошы, а пра тое, што маці ўчора споўнілася 50 год, я даведаўся толькі што. |
|
|
| НОМ, Fabrique |
[May. 12th, 2009|01:50 am] |
| [ | Tags | | | music, shows | ] |
| [ | Current Music |
| | Neuro Dubel - Был задавлен запорожцем | ] |
Ну, і трэба ж адпісацца пра пятнічны канцэрт) Пятніца апынулася жорстка алкагольнай, клюб Fabrique - глямурным і дзіўным, слэм нейкім слабенькім, а НОМ, канешне, феерычным. Хоць і даволі старым.
 Можа, да іх наступнага прыезду я хоць спампую і паслухаю галоўны альбомчык) Ды і новы хутка павінны выйсьці: амаль палова песень была з яго і былі даволі неблагія. І, можа, яны нарэшце прыедуць зь Ліверам)
А на фотах, акрамя кускоў warkus'а, kazak_by і misteriomoroz'а можна нават знайсьці некалькі кусочкаў мяне. |
|
|
| и только капля за калпей из крана вода |
[May. 10th, 2009|02:17 pm] |
| [ | Current Music |
| | Dir en grey - Disabled Complexes | ] | Ня тое, каб я вялікі фанат гадзіньнікаў, але ў апошні час пачаў зьвяртаць на іх ўвагу. Бо за былыя паўгады я страціў іх чатыры штукі, і не абы-якіх. Самы мой любімы і класны Swatch перастаў ісьці, і ў нас іх нідзе ня могуць адрамантаваць. Братавы Citizen павольна перастаў ісьці і рэагаваць на батарэйку як толькі я ад брата вярнуўся, Seiko стаў ісьці дзіўным чынам, незалежным ад навакольнага асяродзьдзя, і шчэ адзін, маркі якога я ня памятаю, зьнік з майго жыцьця. Зараз я хаджу зь нейкім Sharp, які стырыў у бацькі, і які нагадвае мне сваім выглядам аб страшэнных наступствах ядзерных войнаў.
А так хочацца прыгожанькі ненаварочаны гадзіньнік) На жаль, з маімі фінансамі аб ім можна пакуль толькі марыць, ці візуалізаваць сабе тое, што я знайду яго на дарозе. Хаджу я з гэтай штукай на руцэ з вельмі далёкага дзяцінства і, людзі, якія глядзяць час па мабільніку, зьдзіўляюць мяне неверагодна. |
|
|
| Dir en grey - Tour 08: The Rose Trims Again |
[May. 5th, 2009|01:35 am] |
Добра, што ў жыцьці, якое ў апошні час ідзе, бяжыць ці там імчыцца для мяне з зусім незвычайнай для мяне хуткасьцю, застаецца тое, што даўно і нязьменна тваё) І хоць апошні альбом MUCC не без удзелу missantroop'a едзе да мяне ўжо трэці месяц і, думаю, няхутка прыедзе, новенькі рэліз Dir en grey даехаў да мяне за тры дні)
 На трох дысках і, пэўна, самым дарагім набытым мной музычным ці відэа выданьні, зьмешчаныя канцэрт 18 кастрычніка 2008 на Shinkiba Studio Coast, бэкстэйджныя відэа і аўдыёзапіс з гэтага канцэрту і канцэрту ў Osaka-jo Hall 29 сьнежня. Выкананьне вокладкі, як заўсёды, шыкоўные, такой бандурай можна каго-небудзь забіць)
Уласна канцэрт - першы мной бачаны лайв-запіс, дзе Кё фігуруе ў сваім новым стылі - красоўках і адыдас-гарнітуры) Глядзіцца гэта досыць брутальна, канцэрт змрочны, а Кё ужо амаль не сьпявае, а рычыць і раве ў мікрафон. ня дзіва, што нядаўна з-за праблемаў са зьвязкамі яму давялося адмяніць шэраг канцэртаў. Але мелядычныя песьні, як заўсёды, выкананыя выдатна - ад Toguro ўжывую я ў такім жа захапленьні як ад студыйнай вэрсыі) На жаль, я ня маю 5.1 сыстэмы, каб цалкам ацаніць гук..
Некалькі здымкаў вокладкі і скрыноў пад ( катам )
Зь іншай музыкі я адкрываю для сябе Дэльфіна, Tegan and Sara, A Silent Film і новы альбом IAMX. Альбом Lumen, апошнюю песьню якога сёньня выкладуць на сайце гурта, падабаецца мне ўсё больш, хэдляйнерам BelaMusic будзе J:Морс (sic!), а чырвона-зялёныя рэклямы Flёur проста рвуць мой моск. Які мне б быў так патрэбны ў вучобе, што так зьнянацку пачалася... |
|
|
| (no subject) |
[Apr. 29th, 2009|03:42 pm] |
| [ | Tags | | | family | ] |
| [ | Current Music |
| | Lumen - Не надо снов | ] |
Каб растлумачыць мае адносіны з бацькам, трэба прывесьці які-небудзь прыклад з майго кожнадзеннага жыцьця.
Бацька паехаў на лецішча, і яму трэба тэлефанаваць адтуль бабулі. Але ў бабулі няма мабільнага, толькі гарадзкі. На гарадзкі ж тэлефанаваць дорага! Таму я падымаюся раніцай і вязу бабулі мабільны тэлефон з вялізарнай інструкцыяй як ім карыстацца. Але бабуля ці то ня чуе, ці што, слухаўку не здымае. Таму бацька тэлефануе са свайго мтс на мой, каб я патэлефанаваў бабулі па гарадзкому і сказаў ёй зьняць трубку.
І такое кожны дзень. |
|
|
| (no subject) |
[Apr. 24th, 2009|03:50 am] |
| [ | Tags | | | politics | ] |
| [ | Current Music |
| | deVIAtion - Жыць у дзяржаве | ] |
Калі я гляджу на мянта, ваяку ці амапаўца, я думаю пра згубленыя для грамадства грошы і згубленых для грамадства людзей. |
|
|
| i still love the light on |
[Apr. 22nd, 2009|03:35 am] |
Яшчэ адна рэч, якую я не люблю ў аўдыётрэках - незвычайна вялікая гучнасьць, з-за якой проста вырываеш навушнікі з вушэй каб не згубіць слых. Ня ведаю, як гэта робяць тыя хто грабяць дыскі, але дзеля Editors, якія хоць і Interpol-стайл (на якіх я падсеў кардынальна), але даволі файныя, я магу і перапампаваць альбомчыкі наноў)
Па наводцы coroud'a, які зусім нядаўна папоўніў шэрагі айпода-, інды- і нават гламурнакафэ- манаў, пампую на апошнія інэт-грошы You Say Party! We Say Die! Працягваючы набіваць свой плэйліст New новымі назвамі, магу засьведчыць, што Keane унылы, J:Морс прагрэсуюць у напісаньні бессэнсоўных тэкстаў проста з касьмічнай хуткасьцю, а Разьбітае сэрца пацана, хоць з музычнага гледжаньня нічога ня вартыя, але вясёлыя хоць куды. Я нават задумаўся, ці не пайсьці на іх. канцэрт. Нарэшце запісалі свой першы самотнік са старымі й заслуханымі сто разоў, але добрымі песьнямі Rahis, а Lumen з сёньня пачынаюць бясплатна выкладвать свой новы альбом "Мир". Апошні, на маю думку, будзе даволі слабаваты ў тэкставым і "душэўным" плянах (пиши на стенах тиви но мо, телепродюсер сам посмотрит свое дерьмо), але двума канцэртамі яны, безумоўна, парадуюць)
Што тычыцца канцэртаў, то травень абяцае быць даволі насычаным, калі іх усе не паадмяняюць, як Cradle Of Filth на днях) Акрамя ўжо згаданых люмэнаў і Дэльфіна 1га, 8га траўня да нас едзе НОМ, 23га адбудзецца нешта невядомае пад назвай BelaMusic, а 28га - Flёur, якія хоць і не зусім парадавалі апошні раз, але ўсё ж вельмі і вельмі. І гэта толькі галоўныя падзеі, якія трэба наведаць) Дадаць сюды яшчэ вар'яцкія ідэі зьезьдзіць у Піцер ці мінімальна ў Магілёў... Пошук грошай mode on.
Яшчэ канешне добра напісаць за ноч курсач) Праўда, вучоба ўсё не жадае мяне адпускаць і адчуваю я на гэтай практыцы так і не пагультайнічаю нармальна. |
|
|
| (no subject) |
[Apr. 15th, 2009|06:34 pm] |
http://www.songmeanings.net/ - адзін з сайтаў, якія я наведваю вельмі часта. Дзякуючы яму я зразумеў, што не люблю, калі музыкі самі тлумачаць сэнс сваіх песьняў, не люблю сваю ангельскую і не люблю тых, хто лічыць, што ўсе песьні напісаныя пра наркату. |
|
|
| пшэкі ў горадзе! |
[Apr. 13th, 2009|11:06 am] |
| [ | Tags | | | games | ] |
| [ | Current Mood |
| | яшчэ адна ноч, калі я не заснуў | ] |
| [ | Current Music |
| | Franz Ferdinand - Womanizer | ] |
Empire: Total War зноў такі дае пабыць трошкі вырашальнікам лёсу вялікай Літвы) Тут ня бачна, але на сьцягу там пагоня з арлом, а краіна мае дзіўную двайную назву "Польшча-Літва". Мая пяхота штурмуе Дрэздэн.
 А як польскія драгуны скочуць за ўцякаючымі маскалямі! А як варожыя брыгі тонуць пад залпамі вялікіх фрэгатаў... ) Шкада, праўда, што ўсе варыянты перамогі толькі ваенныя, ды й увогуле акцэнт зроблены на захопе і ўтрыманьні калоніяў: ну ня хочацца мне ў Індыю плыць, я лепш Маскву зьвярну ў каталіцызм) Ды й часу ад 1700 да 1799 даволі малавата, але калі пажадаць, можна запоўніць вялікімі баталіямі і яго. З войскамі трэ павазіцца, спачатку мая кавалерыя таптала сваю ж пяхоту і тупа клалася грудзьдзю на агароджу) |
|
|
| (no subject) |
[Apr. 10th, 2009|02:35 pm] |
| [ | Tags | | | books | ] |
| [ | Current Music |
| | Interpol - A Time To Be So Small | ] |
или даже не бог, а какой-нибудь его зам поднесет тебя к близоруким своим глазам обнаженным камушком, мертвым шершнем и прольет на тебя дыхание, как бальзам, и поздравит тебя с прошедшим - с чем прощедшим? - со всем прошедшим
покатает в горсти, поскоблит тебя с уголка - кудри слабого чаю лоб сладкого молока беззащитные выступающие ключицы скосишь книзу зрачки - плывут себе облака, далеко под тобой, покачиваясь слегка больше ничего с тобой не случится
- ну привет, вот бог, а я его генерал я тебя придирчиво выбирал и прибрал со всем твоим барахлишком человеческий, весь в прожилочках, минерал, что-то ты глядишь изумленно слишком будто бы ни разу не умирал
Не сказаў бы, што vero4ka - гэта маё, але ў гэтым нешта ёсьць. Перачытаю як-небудзь потым, калі зноў жа не падарую каму ці не аддам. Адно толькі, кніжыца для падарунка, пэўна, будзе занадта дэпрэсіўная.. |
|
|
| вначале было слово, и это слово - дурдом |
[Apr. 5th, 2009|01:53 am] |
Сёньня быў мой апошні вучэбны дзень у гэтым месяцы. На жаль, гучыць гэта куды лепш чым ёсьць, бо рабіць трэба шмат чаго, а наяўнасьць вольнага часу ніяк не адбіваецца на маёй працаздольнасьці - цяпер я проста бессэнсоўна туплю ў монік куды больш часу)
bez bileta апынуліся такімі ж сьмешнымі калічамі, якімі я іх і чакаў пабачыць) Да сур'езнага гурта, якога можа слухаць у КЗ Менск ім яшчэ далёка (а такія ёсьць?), ды й ня ведаю што там будзе рабіць жморс са сваім новым дыскам. Затое 14га Рокаш, 16га The Toobes, а 17-18 траўня Lumen з новым альбомам. На ўсё шукаю кампанію, спадзяюся, знайду)
Нарэшце запісаўся дэбютны альбом магілёўскага гурта Сердце Дурака, які парадаваў студыйнымі версыямі старых песьняў ды некалькімі новымі. Праўда, зьдзівіў іншай аранжыроўкай песьняў, якая часам у мяне зусім ня вяжацца з маім успрыманьнем тэкстаў. Але, можа быць, я прызвычаюся. Ну і, канешне, верните мне СССР дастаўляе) |
|
|
| (no subject) |
[Mar. 29th, 2009|12:55 am] |
| [ | Tags | | | music | ] |
| [ | Current Music |
| | Ночные снайперы - Юго 2 | ] |
Я пішу і хаваю праз паўгадзіны ў асабістыя допісы вялізарныя тэксты. Сёньня быў першы веснавы дождж :)
А хто не паслухаў бясплатныя трэкі Placebo, IAMX i Marilyn Manson'a, таму спачуваю. |
|
|
| Мамкины Бусы, планетарый о.О |
[Mar. 15th, 2009|12:38 am] |
Цікавае мерапрыемства адбылося сёньня ў планетарыі, што ў парке Горкава. Ня ведаю, калі я там быў апошні раз, і ня ведаю калі б пабываў, калі не міні-канцэрт Бусаў. Цікавы гурт, які я ўжо неяк аднойчы чуў, ды забыўся. Ня ведаю, як яны гэта арганізавалі (да апошняга моманту было невядома, ці што будзе), ды й працаўнікі планетарыя проста атас, але яно было варта таго. 45 хвілін зорнага неба, музыкі і прыгожага вакалу. Самае цяжкае, як заўсёды ў гэтым месцы, было не заснуць)
Адыгралі файна і сыходзіць не хацелася. Бо неба на вуліцы такое ненатуральнае.. |
|
|